20 красавiка 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: на Гарадзеншчыне кіроўца выявіў статак кульгавых кароў

34
Відэафакт: на Гарадзеншчыне кіроўца выявіў статак кульгавых кароў

У сеціве з'явілася дзіўнае відэа з кульгавымі каровамі.

Відэа выклаў на канале youtube карыстальнік Андрэй Байко 24 ліпеня. Дзеянне адбываецца ў вёсцы Ліпнішках Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласці, паведамляе kp.by.

- Усе каровы ідуць з поля, усё кульгаюць. Ледзь ногі цягнуць. Што гэта за ферма такая? - задае пытаннем кіроўца, прапускаючы кароў на дарозе. - Ва ўсіх пабітыя і хворыя ногі. Куды гэтыя каровы трапілі? Увесь статак! Ніводная нармальна ісці не можа. Жах!

Таксама ягамосць паведамляе карыстальнікам канала, што ферма з кульгавымі каровамі знаходзіцца каля Ліпнішак.

Апускаючы аўтамабільную шыбіну, ён пытаецца ў жанчыны - паганятай статка:

- А чаго вашы каровы ўсе кульгаюць?

На што яму адказваюць:

- На мяса хочуць!

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках