26 красавiка 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лыжкі на тэрыторыі Беларусі існавалі яшчэ ў эпоху неаліту

7
Лыжкі на тэрыторыі Беларусі існавалі яшчэ ў эпоху неаліту
ФОТА: БЕЛТА

Археолагі знайшлі ў Віцебскай вобласці лыжку, якой чатыры тысячы гадоў.

На Крывінскім тарфяніку (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці) археолагі знайшлі лыжку ўзростам 4 тысячы гадоў. Гэта першая цалкам захаваная лыжка позняга неаліту на тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».

Тарфянік змяшчае 10 археалагічных помнікаў IV-II тысячагоддзя да нашай эры. Дзякуючы гэтаму археолагі маюць магчымасць рэканструяваць тут жыццё старажытных беларусаў цягам амаль 3,5 тысяч гадоў без перапынкаў.

З 10 да 30 ліпеня на помніку Асавец-2 (недалёка ад вёскі Асавец) праходзіць экспедыцыя, якой кіруе старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі.

ФОТА: БЕЛТА

«Зроблена [лыжка] з косткі жывёліны, хутчэй за ўсё, з тазавай часткі. Калі правесці падрабязны аналіз, магчыма, будзе знойдзена напаўненне ў порах, якое дазволіць даведацца, што менавіта гэтай лыжкай елі», - распавядае археолаг.

Уладальнік лыжкі трымаў яе правай рукой.

Іншыя знаходкі экспедыцыі - амулеты, падвескі з зубоў да іклаў жывёлін, касцяныя і бурштынавыя каралі, крэмневыя і касцяныя наканечнікі стрэл, шыла, рыбалоўны кручок і мноства керамічных пасудзін, уключаючы гаршчок, які атрымалася сабраць амаль цалкам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках