23 красавiка 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У мяне ўсё больш устойлівае адчуванне, што Пуцін – агент Захаду»

33
«У мяне ўсё больш устойлівае адчуванне, што Пуцін – агент Захаду»
ДЗМІТРЫЙ ГАРДОН

Поспех, з якім прэзідэнт РФ развальвае краіну, наводзіць на думку, што ён можа быць «завербаваны».

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін – гэта сімвал расейскага народа, ён зноў будзе абраны прэзідэнтам, але ягоная будучыня цалкам залежыць ад краінаў Захаду. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала NewsOne выказаў журналіст, заснавальнік інтэрнэт-выдання «Гардон» Дзмітрый Гардон.

«Пуцін – гэта сімвал расейскага народа, сімвал мары расейскага народа пра імперыю, пра “рускі свет”, пра тое, што, так, мы з голай дупай, але затое ў нас самыя вялікія ракеты, так, мы можам у голадзе, холадзе і балотах гніць, але затое мы расейцы, у нас расейскі дух, мы пераможам усіх. Таму яны яго выберуць зноў, вядома ж. У мяне няма сумневаў», – сказаў Гардон.

На ягоную думку, «перакрыць кісларод» Пуціну краіны Захаду могуць «пстрычкай».

«Вось як далей будуць разгортвацца падзеі – усё залежыць ад Захаду, ад ягонай пазіцыі. Перакрыць кісларод Пуціну і ягоным сябрам можна элементарна, пстрычкай, таму што фінансавая выведка Злучаных Штатаў Амерыкі ведае, дзе ў каго ляжаць грошы. Глядзіце, якая праблема з турбінамі Siemens у Крыме паўстала. А не можа Расея без гэтых турбінаў, не можа без самалётаў Boeing і Airbus, без запчастак да гэтых самалётаў, без Mercedes не можа, без Nissan... Таму калі Захад захоча, ён перакрые Пуціну кісларод», – падкрэсліў журналіст.

У той самы час, на думку Гардона, Пуцін паводзіць сябе так, што нараджаюцца сумневы: ці не з'яўляецца ён агентам Захаду.

«У мяне апошнім часам ёсць усе больш устойлівае адчуванне, што Пуцін з'яўляецца агентам Захаду. На гэтую думку мяне падштурхнула тое, з якім поспехам ён развальвае Расею. Адчуванне, што Захад свядома дае яму гэта рабіць», – выказаў меркаванне журналіст.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках