20 красавiка 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сыты пенсіянер – гэта дорага

19
Сыты пенсіянер – гэта дорага
Фота: bymedia

Як Лукашэнка «выконвае» абяцанні.

«Давядзецца паніжаць пенсіі, бо грошай не хапае для таго, каб раздаць пенсіянерам», – аргументаваў Аляксандр Лукашэнка летась на карысць павелічэння пенсійнага ўзросту. Пенсійны ўзрост урэшце павялічылі. Але пенсіі ўсё адно зніжаюцца, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Пенсіянеры сталі жыць горш

У ліпені рэальныя пенсіі, гэта значыць – з улікам інфляцыі, знізіліся, у параўнанні з траўнем, на 0,7%. А за 12 месяцаў, нягледзячы на перыядычную індэксацыю, аселі на 1%. Адначасова беларусы пераходзяць на ўсё больш танныя прадукты. Паводле звестак Белстата, спажыванне алею і мясных кансерваў упала на 8%, садавіны і сокаў – на 16%. Затое павялічылася спажыванне макаронных вырабаў і крупаў.

Улады сцвярджаюць, што прычына – у дэмаграфіі

Маўляў, нараджаецца беларусаў усё менш, а жывуць даўжэй. Але незалежныя прафсаюзы гэта аспрэчваюць. На іхнюю думку, асноўная прычына – у росце беспрацоўя і зніжэнні заробкаў, у выніку чаго скарачаюцца паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Летась Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва працаваў з дэфіцытам, які давялося пакрываць з бюджэту. Сёлета, паводле словаў міністра працы Ірыны Касцевіч, фонд зноў патрабуе субвенцыяў з рэспубліканскага бюджэту.

Апытаныя намі спецыялісты прапануюць розныя спосабы павелічэння эфектыўнасці пенсійнай сістэмы Беларусі – ад раўнавання пенсійнага ўзросту мужчынаў і жанчынаў да пераходу з размеркавальнай пенсійнай сістэмы на назапашвальную. Але ў цэлым яны сыходзяцца на тым, што стабілізаваць пенсійную сістэму можна толькі пры ўмове рэформаў усёй эканомікі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках