25 красавiка 2024, Чацвер, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці застанецца міністрам Андрэй Каўхута?

3
Ці застанецца міністрам Андрэй Каўхута?
АНДРЭЙ КАЎХУТА

Грошы апальны міністр «асвоіў», але ці паспеў патраціць.

Нагадаем, што Андрэя Каўхуту падазраюць у арганізацыі службовага падлогу.

Следчы камітэт не дае ніякіх падрабязнасцяў у справе міністра прыроды і тых, хто трапіў пад следства разам з ім, піша belaruspartisan.org.

З паведамленняў Камітэта дзяржкантролю вядома, што восенню летась Мінпрыроды заключыла некалькі дамоваў з Рэспубліканскім навукова-вытворчым цэнтрам геалогіі "Белгеалогія" на выкананне геолага-разведачных працаў на суму 4,2 мільёна рублёў.

Але геолагаразведка ажыццяўлялася толькі на паперы. Кіраўнікі двух філіялаў НПЦ у снежні 2016 года склалі фіктыўныя акты прыёмкі-здачы працаў. На справе аказалася, што з 14 прадугледжаных дамовай свідравінаў было прасвідравана толькі 3...

Адным словам, грошы асвоілі. А вось ці паспелі патраціць – тое самае пытанне, на якое ўвесь гэты час шукаюць адказ следчыя.

Да нядаўняга часу абавязкі міністра прыроды выконвала першая намесніца міністра Ія Малкіна. Але цяпер яна ў адпачынку, а галоўны цяпер у Мінпрыроды – намеснік міністра Сяргей Хрушчоў.

Дарэчы, у кулуарах ходзяць размовы, што Андрэй Каўхута ў найбліжэйшы час усё ж вернецца ў сваё крэсла. А вось Ія Малкіна, якую прадказвалі на ягонае месца, сыдзе.

Сам Андрэй Каўхута на просьбу "Беларускага партызана" распавесці пра тое, як ідзе следства, з усмешкай адказаў: "Я гэтую тэму не каментую".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках