24 красавiка 2024, Серада, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом: Трамп можа прапанаваць нават больш стромкія захады супраць расейцаў

4
Белы дом: Трамп можа прапанаваць нават больш стромкія захады супраць расейцаў
ЭНТАНІ СКАРАМУЧЫ

Калі прэзідэнт ЗША і заблакуе новыя антырасейскія санкцыі, то дзеля прыняцця яшчэ больш жорсткіх.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа падпісаць законапраект пра новыя санкцыі супраць Расеі, прыняты Кангрэсам, а можа налажыць на яго вета і прапанаваць «нават больш стромкія захады супраць расейцаў». Пра гэта заявіў дырэктар у камунікацыях Белага дома Энтані Скарамучы ў інтэрв'ю CNN (пераклад - meduza.io).

Новыя санкцыі супраць Расеі Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла 25 ліпеня. Гэты законапраект яшчэ не разгледжаны ў Сенаце. Толькі ў выпадку адабрэння ў верхняй палаце ён паступіць на подпіс да Дональда Трампа.

Законапраект, перш за ўсё, забараняе прэзідэнту ЗША мяняць санкцыйную палітыку ў дачыненні да Расеі без згоды Кангрэса. Новыя санкцыі таксама накладваюць дадатковыя абмежаванні на супрацоўніцтва амерыканскіх кампаній і грамадзян з расейскімі энэргетычнымі кампаніямі.

З 2014 года ЗША паэтапна ўвялі цэлы пакет санкцый у сувязі з далучэннем Крыму да Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках