20 красавiка 2024, Субота, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік Amazon стаў найбагацейшым бізнэсоўцам свету

2
Заснавальнік Amazon стаў найбагацейшым бізнэсоўцам свету
Джэф Безас
ФОТА: EPA/UPG

Джэф Безас абагнаў Біла Гейтса ў рэйтынгу Forbes.

Заснавальнік найбуйнейшага інтэрнэт-рэтэйлера Amazon Джэф Безас абагнаў сузаснавальніка Microsoft Біла Гейтса і стаў найбагацейшым бізнэсоўцам свету паводле версіі Forbes.

Згодна з лічыльнікам Forbes у рэальным часе, багацце Безаса складае 90,6 мільярда даляраў, а Гейтса - 90,1 мільярда даляраў.

Безас абагнаў Гейтса дзякуючы росту акцый Amazon 27 ліпеня - на адкрыцці таргоў на біржы Nasdaq у чацвер паперы онлайн-рэтэйлера падаражэлі на 1,8 адсотка.

Характэрна, што ў сакавіку ў глабальным рэйтынгу мільярдэраў Forbes Безас размяшчаўся толькі на трэцім месцы з 73 мільярдамі даляраў.

Асноўным актывам Безаса з'яўляецца доля ў онлайн-рэтэйлер Amazon (яму належыць 16,7 адсотка кампаніі).

Капіталізацыя кампаніі ў апошнія месяцы упэўнена падвышаецца - з пачатку года яна падаражэла на 146 мільярдаў даляраў.

26 ліпеня Amazon стаў каштаваць больш за 500 мільярдаў даляраў. Ён уваходзіць у пяцёрку самых дарагіх кампаній свету.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках