25 красавiка 2024, Чацвер, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прахадныя балы ва ўніверсітэтах выраслі

Прахадныя балы ва ўніверсітэтах выраслі
ФОТА: BILA.BY

Адбылося гэта праз тое, што стала менш бюджэтных месцаў.

Уступная кампанія ў беларускія ўніверсітэты амаль скончаная: засталося некалькі свабодных месцаў для дадатковага набору на бюджэт, ідуць творчыя экзамены. Але набор на бюджэт на большасць спецыяльнасцяў ужо адбыўся. Многія ВНУ адрапартавалі аб павышэнні прахадных балаў. Чаму так адбылося і якія высновы з гэтай уступнай кампаніі, абмяркоўваем з рэпетытарам Аляксандрам Луцэвічам і выкладчыкам Тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргеем Вятохіным.

Еўрарадыё прапануем цытаты з размовы:

Пра высокія прахадныя балы

Аляксандр Луцэвіч: “Нехта кажа, што балы выраслі, бо можна было здаваць 4 тэсты, нехта, што тэсты былі лягчэйшымі. Але насамрэч проста скарацілася колькасць бюджэтных месцаў. У БДУ бюджэтных месцаў стала на 43 менш, чым было летась. Гэта і ёсць рост балаў. Калі б план прыёму заставаўся такі ж, як летась, прахадны быў бы меншы. Ніякіх цудаў не адбылося”.

Сяргей Вятохін: “У нас ва ўніверсітэце ёсць рост прахадных балаў. Гэты рост за кошт спецыяльнасцяў, звязаных з IT-сферай. У тэхнічных ВНУ расце попыт на месцы на IT спецыяльнасцях. Гэта апраўдана добрай працай у будучыні. У нас сфармаваны новы факультэт, звязаны з гэтай сферай, таму рост проста быў абавязаны быць”.

Пра канкурэнцыю сярод IT-шнікаў з розных ВНУ

Сяргей Вятохін: “Яны змогуць канкураваць, бо ёсць розныя нішы. Ёсць нішы, якія займаюцца толькі суперспецыялістамі, і тут без дыплома БДУІРа і без БДУ рабіць няма чаго. У іншых ВНУ падрыхтоўка будзе слабейшая. Але ёсць шмат месцаў і ў іншых ВНУ. Таму не трэба баяцца гэтых спецыяльнасцяў у іншых універсітэтах”.

Аляксандр Луцэвіч: “Калісьці ў нас стала больш эканамістаў і юрыстаў, і ўніверсітэты адкрывалі новыя месцы для іх. З IT тое самае, бо ёсць попыт. Пасля гэтыя спецыялісты будуць усё адно запатрабаваныя на рынку працы. Цяпер жа адных курсаў хапае, каб вывучыцца на тэсціроўшчыка, напрыклад. Можна атрымаць базу у нейкім тэхнічным ВНУ, а пасля падцягнуцца на курсах”.

Пра топавыя спецыяльнасці

Аляксандр Луцэвіч: “Адразу праграмаванне, бо прахадныя балы там ужо дагналі факультэт міжнародных адносінаў. Юрыдычны факультэт таксама дагнаў Міжнародныя адносіны. З Міжнароднымі адносінамі наогул проста патлумачыць высокія балы, бо там мала бюджэтных месцаў. Топавыя месцы застаюцца такімі ж. Наогул, гуманітарныя спецыяльнасці будуць прайграваць тэхнічным па прахадных балах ужо хутка”.

Пра мэтавае паступленне з нізкімі баламі праз выканкамы

Сяргей Вятохін: “Такая праблема існуе, але мы падтрымліваем мэтавы прыём. Тут ёсць сацыяльна-практычная асаблівасць важная для раёнаў. Напрыклад, спецыяльнасць “лясная гаспадарка” ― трэба, каб нашы студэнты ведалі, што такое лес, а не толькі гарадскія паркі. Падрыхтоўка ў вясковай школе горшая, таму мы гатовыя іх падцягваць, каб яны пасля вярнуліся назад і вялі сваю гаспадарку”.

Пра адрозненні паступлення сёлета і ў мінулыя гады

Аляксандр Луцэвіч: “Абітурыенты арыентаваліся на балы мінулых гадоў. А яны змяніліся, таму многія былі ў невялікай паніцы, калі яны сачылі онлайн за ходам падачы дакументаў ва ўніверсітэты. Радыкальна нічога новага, апроч чацвёртага тэставання не адбылося”.

Сяргей Вятохін: “Многія чакалі апошняга моманту, каб падаць дакументы і патрапіць на бюджэт. Але гэта тэндэнцыі, падобныя да мінулых гадоў. Абітурыенты з добрымі баламі падаюць дакументы адразу туды, куды хочуць. А іншыя чакаюць, цікавяцца, што б яшчэ зрабіць, куды б перакінуць дакументы. Чацвёртае тэставанне дало абітурыентам шмат магчымасцяў”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках