23 красавiка 2024, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Юнацтва» Захарава сенсацыйна падолела менскае «Дынама»

7
«Юнацтва» Захарава сенсацыйна падолела менскае «Дынама»

У Кубку Менска сталічная «Юнацтва» ў дэрбі перамагло клуб КХЛ - 5:2.

Менскае «Дынама» прайграла землякам з "Юнацтва" ў матчы які праходзіць на лёдзе «Чыжоўкі-Арэны» Кубка Менска - 2:5, паведамляе «Прессбол».

Юнацтва - Дынама Менск - 5:2 (1:0, 2:2, 2:0)

Юнацтва: Брыкун; Антонаў - Шчанкоў, Скабелка - Уолтэрс - Міхноў; Казакевіч - Прэтнар, Мядзьведзеў - Дугін - Плотнікаў; Шэлег - Міцкевіч, Кашкар - Развадоўскі - Когалеў; Яроха - Іваноў, Парфеявец - Словак - Туркін.

Дынама: Гарачэўскіх; Лісавец - Дзюкаў, Клінкхамер - Кавыршын - Мацярухін; Хенкель - Дзянісаў, Паўловіч - Кулакоў - Сцяпанаў; Знахаранка - Усціненка, Кітараў - Шаранговіч - Дрозд; Васільчук - Волкаў - Астанкоў; Дастанко, Буйніцкі.

Шайбы: 1:0 - Туркін (Прэтнар, Дугін, 14.59 - бол.). 2: 0 - Прэтнар (Дугін, 20.52). 2: 1 - Шаранговіч (Лісавец, Мацярухін, 23.21 - бол.). 3:1 - Міхноў (Яроха, Скабелка, 30.26). 3: 2 - Шаранговіч (Кітараў, Дрозд, 30.56). 4: 2 - Плотнікаў (Мядзведзеў, 53.32). 5: 2 - Парфеявец (54.28).

У турніры ўдзельнічаюць шэсць клубаў, падзеленых на дзве групы. У групе «А» апынуліся менскае і маскоўскае «Дынама», а таксама «Юнацтва».

У групе «B» выступаюць яраслаўскі «Лакаматыў», рыжскае «Дынама» і «Югра». Каманды правядуць па два матчы, а затым - стыкавыя гульні ў залежнасці ад месцаў, занятых у тройках.

У стартавы дзень спаборніцтваў менскае «Дынама» саступіла маскоўскім аднаклубнікам з лікам 3:6, а «Лока» перайграў рыжан - 3:1.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках