25 красавiка 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: у РФ прагрымеў магутны выбух на газаправодзе

Відэафакт: у РФ прагрымеў магутны выбух на газаправодзе

Вышыня слупа полымя перавысіла дваццаціпавярховы жылы дом.

Сёння, 27 ліпеня, за 21 кіламетр на паўночны ўсход ад горада Іўдзель Свярдлоўскай вобласці (Расея) выбухнуў газаправод «Ігрым-Сяроў-Ніжні Тагіл».

Пра гэта паведамляе Tagilcity.ru.

Вышыня слупа полымя перавышае дваццаціпавярховы жылы дом.

Прычынай выбуху стала разгерметызацыя газаправода, парушэнняў рэжыму газатранспартнай сістэмы пры гэтым не адбылося.

Інфармацыі аб пацярпелых на гэты момант няма.

Паводле папярэдняй інфармацыі, разгерметызаваўся газаправод дыяметрам 1020 мм. Лес вакол прадпрыемствы не загарэўся, а пагрозы распаўсюджвання агню на найбліжэйшыя населеныя пункты няма.

На месцы працуюць аварыйна-выратавальныя каманды.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках