23 красавiка 2024, aўторак, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронны бюджэт ЗША павялічылі амаль на $70 мільярдаў

1
Абаронны бюджэт ЗША павялічылі амаль на $70 мільярдаў

Кангрэс ЗША прыняў пастанову, якая перасягнула ўсе чаканні Дональда Трампа.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША зацвердзіла прапанову аб павелічэнні вайсковага бюджэту краіны ў наступным фінансавым годзе на суму 68,1 мільярдаў даляраў, паведамляе «Голос Америки».

Агульная сума фінансавання абароннага ведамства у 2018 годзе складзе 658,1 мільярдаў, што перавышае запыт, раней зацверджаны адміністрацыяй Дональда Трампа, на 18,4 мільярда даляраў.

Праект таксама дазволіць федэральнаму ўраду вылучыць у наступным фінансавым годзе 1,6 мільярда даляраў на будаўніцтва сцяны на адным з участкаў мяжы паміж Мексікай і ЗША.

Узвядзенне гэтай перашкоды было адной з галоўных тэм падчас выбарчай кампаніі кандыдата-рэспубліканца. Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што будаўніцтва «вялікай выдатнай сцяны» дазволіць развязаць праблему нелегальнай іміграцыі ў ЗША.

Тым не менш, дакумент, зацверджаны Кангрэсам, дазволіць узвесці сцяну толькі на працягу 28 міль на мяжы з Мексікай.

Павелічэнне вайсковага бюджэту дазволіць Пентагону працягнуць вайсковыя кампаніі ў Іраку, Аўганістане і іншых праблемных рэгіёнах, павялічыўшы выплаты вайскоўцам на 2,4 працэнта.

Гэтыя сродкі таксама пойдуць на закупку вайсковай тэхнікі і абсталявання для вайсковага ведамства. Асобным артыкулам з'яўляецца павелічэнне фінансавання Агенцтва па супрацьракетнай абароне, якое дадаткова атрымае ў наступным годзе 825 мільёнаў даляраў. Акрамя гэтага, на ўзбраенне ў 2018 годзе паступяць 14 новых супрацьракетных сістэм THAAD.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках