29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні невядомыя абстралялі тралейбус з людзьмі

У Горадні невядомыя абстралялі тралейбус з людзьмі

На шчасце, ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

28 ліпеня прыкладна а 00.15 пасажыры тралейбуса на маршруце №9 у Горадні пачулі ўдары ў задняй частцы салона. Усё шкло там пакрылася расколінамі, прыводзіць словы відавочца старонкі «Новы Гродна».

Людзі кажуць, што ў той момант побач на вялікай хуткасці праехаў аўтамабіль. На шкле засталіся невялікія адтуліны. Мяркуюць, што хтосьці абстраляў тралейбус з пнеўматыкі. Ніхто з васьмі пасажыраў не пацярпеў.

Кіроўца транспарту ацаніў пашкоджанні і прыйшоў да высновы, што вокны разбілі не каменем. Ён выклікаў на месца супрацоўнікаў міліцыі. Ужо праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці інцыдэнту.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках