29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е на найбліжэйшыя дні: ліпень перадасць жніўню спякоту і навальніцы

Надвор'е на найбліжэйшыя дні: ліпень перадасць жніўню спякоту і навальніцы

1 і 2 жніўня чакаецца да +34 градусаў.

Ліпень на большай частцы Беларусі ўжо вычарпаў ліміт дажджоў, але на паўднёвым усходзе краіны яшчэ адзначаецца недабор ападкаў. Аднак ужо ў наступныя дні сітуацыя зменіцца. Пра гэта tut.by распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

29 ліпеня, у суботу, тэрыторыя Беларусі зноў апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Украіны. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: на ўсходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы. Месцамі навальніцы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Але ўжо ў суботу ўдзень на паўднёва-заходнія раёны Беларусі распаўсюдзіць уплыў вобласць павышанага ціску, і ў Берасцейскай, Гомельскай абласцях будзе ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +13...20°С, максімальная ўдзень +20...26°С.

У Менску чакаецца дождж, удзень - кароткачасовы, магчымая навальніца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +16...18°С, максімальная ўдзень +21...23°С.

У нядзелю, 30 ліпеня, варункі надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага ціску, чакаецца вельмі цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е, толькі ўначы ва ўсходніх, а ўдзень у паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10...16°С, максімальная ўдзень +22...28°С, у Берасцейскай вобласці паветра прагрэецца да +30°С. У Менску без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўначы +12...14, удзень +23...25.

Развітаецца ліпень з намі гарачым надвор'ем. 31 ліпеня, у панядзелак, тэмпература паветра ў Беларусі складзе ўначы +12...19°С, максімальная ўдзень +24...30°С, на паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +32°С. У асобных раёнах, пераважна ў паўночна-заходняй палове рэспублікі, пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

У першыя дні жніўня чакаецца гарачае надвор'е.

У аўторак, 1 жніўня, у асобных раёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +14...21°С, максімальная ўдзень +25...32°С, на паўднёвым захадзе да +34°С.

2 жніўня, у сераду, пераважна ў паўночна-заходняй палове Беларусі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +16...23°С, максімальная ўдзень +26...32°С, у асобных раёнах да +34°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках