29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Толькі лецішча: Расеі няма чым адказаць на санкцыі ЗША

27
Толькі лецішча: Расеі няма чым адказаць на санкцыі ЗША

Амерыканскі бізнэс у РФ адбіраць не будуць.

У Маскве заявілі аб увядзенні у адказ абмежавальных захадаў у дачыненні да ЗША праз прыняцце Кангрэсам новых санкцый супраць РФ - Расея адбірае ў амерыканскай амбасады дачу ў Срэбным Бары і складскія памяшканні ў Маскве. Пра тое, ці ёсць у Крамля магчымасць больш жорсткага адказу Штатам, «Апострофу» распавёў расейскі журналіст і публіцыст Леанід Радзіхоўскі:

- У Расеі няма ніякіх магчымасцяў адказаць на санкцыі ЗША. Амерыканскія сенатары і мільярдэры не маюць рахункаў у Расеі, не купляюць у Расеі кватэры і дамы, не ездзяць сюды лячыцца, вучыцца, брацца шлюбам. Так што гэта - аднабаковы рух, бо расейская эліта імкнецца на Захад і ў Амерыку. Расейцы ж не могуць прыструніць амерыканскую эліту, бо яна сюды не імкнецца. Бізнэс яны тут робяць, але бізнэс у іх адбіраць ніхто не будзе, як, уласна, і ў расейцаў у Амерыцы бізнэс не адбяруць.

Еўрапейцы амерыканскімі санкцыямі незадаволеныя. Пуцін жа праўду сказаў, што палітыка палітыкай, але амерыканцы пад падставай гэтых санкцый спрабуюць сапхнуць «Газпром» і прадаць свой газ. А іх газ, я так разумею, даражэйшы. Натуральна, еўрапейцы не хочуць купляць дарагі, а аддаюць перавагу таннаму - гэта зразумела. Таму камерцыйныя інтарэсы амерыканцаў супярэчаць, відавочна, камерцыйным інтарэсам еўрапейцаў, якія супадаюць з камерцыйнымі інтарэсамі Расеі ці хаця б блізкія. Але Еўропа не пойдзе супраць Амерыкі з Расеяй. Рэпутацыя Расеі занадта моцна сапсаваная. І не толькі ў Амерыцы, але і ў Еўропе таксама. Не трэба было па-ідыёцку залазіць у выбары ў Францыі. Гэта было чыстае вар'яцтва. Не трэба было настройваць супраць сябе [прэзідэнта Францыі Эмануэля] Макрона.

Таму, я думаю, што еўрапейцы будуць ціснуць на ЗША. Нейкія санкцыі могуць скасаваць. Санкцыі - рэч вельмі гнуткая. Амерыканцы вось прынялі санкцыі і напісалі там: «Але да праектаў NASA гэта дачынення не мае». Чаму? Ды таму, што ў праектах NASA Расея бярэ ўдзел, і замяніць яе няма кім. Амерыканцы ў гэтым зацікаўленыя, значыць, там санкцый не будзе. Там, дзе амерыканцы не зацікаўленыя, санкцыі будуць. Гэта ж не маральныя павучанні, а разлік.

Пуцін можа выкарыстоўваць санкцыі для мабілізацыі электарату, але гэта нікому не трэба. Гэта ўсё казка, крамлёўскі падман, на які ўсе купляюцца: як Пуцін правядзе выбары, які вобраз створаць расейскія паліттэхнолагі, як прыдумаць вобраз будучыні? Спачатку трэба прыдумаць, навошта яго прыдумляць. Пра якія выбары ідзе гаворка? Выбары прайшлі - Пуцін абраны да 2024 года. Гэта ўсё панскія гульні: як левай рукой дастаць правае вуха. Навошта яму кагосьці мабілізоўваць, ствараць вобразы будучыні - гэта ўсё глупства. Вось чалавек купіў аўтамабіль, дакументы ў парадку, усё як трэба, але ён уначы ціхенька, крадучыся, падыходзіць да свайго аўтамабіля і два разы азіраецца перш, чым уставіць ключ у дзверцы, хоць гэта ягоны аўтамабіль. Але ў яго такая гульня. Яму падабаюцца такія гульні. Вось і ўсе выбары.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках