24 красавiка 2024, Серада, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Давялося б прадаваць кватэру, каб заплаціць за ваду»

12
«Давялося б прадаваць кватэру, каб заплаціць за ваду»

Жыхарцы Баранавічаў выставілі рахунак за 460 кубоў вады!

У Ірыны Кульбы праблемы з...лічыльнікамі вады. Ужо другі раз, па іроніі лёсу, у яе ўзнікае казусная сітуацыя з паказаннямі вадамераў. У мінулы раз, на думку Ірыны, ёй несправядліва налічылі плату амаль за 80 кубоў вады ў пустуючай кватэры, а цяпер з яе ледзь не запатрабавалі грошы ўжо за 460 кубоў.

У студзені Intex-press пісала пра жыхарку Баранавічаў Ірыну Кульбу, у пустуючай кватэры якой за месяц лічыльнікі накруцілі амаль 80 кубоў вады. Праверка вадамераў паказала, што яны спраўныя, і жанчыне выставілі рахунак - больш за 70 рублёў. Нягледзячы на звароты ў розныя інстанцыі, дамагчыся пераразліку жанчыне пакуль не ўдалося.

- Я яшчэ чакаю адказу з адміністрацыі Лукашэнкі, - распавядае Ірына. - Але за 80 кубоў вады ўсё ж такі заплаціла ў чэрвені, бо кожны месяц мне налічвалі пеню. Аддаць за ваду давялося больш за 130 рублёў.

Тады ж, сем месяцаў таму, «раз'юшаныя» лічыльнікі замянілі новымі. Цяпер на месяц, з назіранняў жанчыны, вады расходуецца па 1-2 кубы.

Якое ж было здзіўленне Ірыны, калі ў чэрвені пасля аплаты камунальных (і тых самых 80 кубоў вады) выявілася, што яна павінна даплаціць яшчэ за 460 кубаметраў вады. Згодна з квітанцыяй, халодная вада ў яе аплачаная згодна з паказаннямі лічыльніка 282 кубы, а ў рэальнасці лічыльнік паказвае 746 кубоў! Гэта значыць, у базе звестак у аплаце дагэтуль лічыліся паказанні старых лічыльнікаў.

- Тут і да псіхлякарні недалёка - атрымліваецца, недаплата ўжо не за 80, як раней, а больш, чым за 460 кубоў, - абураецца Ірына.

Жанчына пайшла ў «Водаканал». Там, з яе слоў, здзівіліся такому вялікаму расходу вады і недаплаты, параўналі паказанні вадамера па халоднай вадзе ў базе звестак і ў квітанцыі - усюды апошнімі паказаннямі былі 282 кубы.

- Яны разводзілі рукамі, - распавядае Ірына.

Яна кажа, што, на шчасце, яшчэ да візіту ў «Водаканал» яна знайшла дакументы, якія ёй далі пасля замены вадамера, які накруціў 80 кубоў у снежні мінулага года, на новыя. У іх было напісана, што пачатковыя паказанні на новым лічыльніку халоднай вады - 741 куб.

- Гэта значыць, за сем месяцаў ніхто не зрабіў ласку ўнесці ў базу звестак паказанні гэтага вадамера. Вось калі б у мяне не аказалася гэтага дакумента, то, напэўна, давялося б прадаваць кватэру, каб аплаціць ваду. У мяне, мабыць, нейкая дрэнная карма ў дачыненнях з «Водаканалам», - іранізуе Ірына.

Яна распавядае, што кантралёры «Водаканала» ўжо прыходзілі да яе дадому, пераканаліся ў існых паказаннях лічыльніка халоднай вады і паабяцалі ў найбліжэйшы час унесці змены ў базу звестак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках