25 красавiка 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Казлоў: У наяўнасці абсалютны непрафесіяналізм

24
Мікалай Казлоў: У наяўнасці абсалютны непрафесіяналізм
МІКАЛАЙ КАЗЛОЎ

У Менску праходзіць гучны працэс паводле рэзананснай справы аб навагодняй стральбе ў жылым доме.

Андрэй Гаўрош абвінавачваецца ў тым, што ў стане алкагольнага ап'янення напаў на сяржанта міліцыі Руслана Салаўёва. Патруль выклікалі суседзі, якія паскардзіліся на шум. Нягледзячы на тое, што ў выніку Гаўрош быў паранены з табельнай зброі, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

На перакананне некаторых спецыялістаў, у гэтым выпадку варта казаць не пра самаабарону, а пра перавышэнне ўлады супрацоўнікам міліцыі з абцяжарвальнымі абставінамі, пеаведамляе «Радыё Свабода».

Як адзначае былы следчы пракуратуры Фрунзенскага раёна Менска, а цяпер праваабаронца Алег Воўчак, кіраўніцтва менскай міліцыі заняло бок Руслана Салаўёва. Аднак версія здарэння спарадзіла ў яго масу пытанняў:

«Як вынікае з паказанняў Салаўёва, у гэтай сітуацыі ён страляў ва ўпор у жыццёва важныя органы чалавека. Пры гэтым, з яго ўласнага прызнання, не зрабіў папераджальнага стрэлу.

У Гаўроша ў руках не было прадметаў, якія пагражалі б жыццю супрацоўніка міліцыі. Пацярпелы цьмяна казаў пра самаабарону. Але пры стрэле ў спіну немагчыма казаць пра самаабарону. І гэта сведчыць пра тое, што агнястрэльная зброя была ўжытая неправамерна да бяззбройнага чалавеку. Абвінавачванне будуецца выключна на паказаннях міліцыянта.

Тут не самаабарона, а перавышэнне ўлады супрацоўнікам міліцыі з абцяжарвальнымі абставінамі, бо ёсць прыкмета замаху на забойства. Апыніся ў калідоры падчас стральбы выпадковыя людзі, наступствы маглі быць куды больш трагічнымі».

Непрафесійныя паводзіны маладога міліцыянта, якія толькі па шчаслівай выпадковасці не прывялі да смяротнага фіналу, адзначае падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў. Паводле ягоных слоў, чалавек у пагонах павінен займацца прафілактыкай, а не правакацыяй злачыннасці:

«Адназначна магу сказаць, што ў гэтай сітуацыі міліцыянт паводзіў сябе непрафесійна. Паколькі можна чакаць, што людзі нецвярозыя, адпаведна, трэба ісці з напарнікам. Дапусціў, каб чалавек да яго наблізіўся, нібыта даў сябе ўдарыць. Гэта значыць, неабходна пралічваць магчымыя канфлікты і ні ў якім разе не дапускаць іх развіццё.

Не ведаю, у які момант ён стрэліў, ці былі на тое падставы ці не. Але я далёкі ад думкі, што міліцыянт прыйшоў, выцягнуў пісталет і пачаў ва ўсіх паліць, не веру гэтаму. Сапраўды гэтак жа я абсалютна перакананы: каб на яго месцы быў прафесійны супрацоўнік, ён бы не дапусціў такой сітуацыі ў прынцыпе. Бо міліцыянт павінен разумець: калі ён ідзе на выклік, там можа быць які заўгодна чалавек. Або двое або трое, а задума гэтых людзей - завалодаць ягонай зброяй.

Таму, перш чым ісці, трэба дакладна ўяўляць, што сітуацыя можа пайсці ва ўсякім кірунку. Трэба ўсё прадугледзець і адпаведным чынам сябе паводзіць. Калі ў гэтым выпадку дапусціў такі канфлікт, што давялося страляць у сітуацыі, мяркую, што віна міліцыянта ў гэтым адназначная. І асабістая, і ягоных кіраўнікоў, і дзяжурнага, які адправіў аднаго, і наогул выкладчыкаў, якія вучылі. Трэба глядзець у комплексе».

Падчас канфлікту з міліцыянтамі Андрэй Гаўрош атрымаў два агнястрэльныя раненні. Вінаватым сябе не прызнаў. Руслан Салаўёў намагае, што вымушаны быў абараняцца ад «агрэсіўна настроенага грамадзяніна». Таксама ён патрабуе матэрыяльнай кампенсацыі сумамй 87 рублёў за сапсаваную міліцэйскую форму.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках