20 красавiка 2024, Субота, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белыя сцягі з’явіліся ў Воршы

3
Бел-чырвона-белыя сцягі з’явіліся ў Воршы

У Воршы каля Дняпра ў Дзень незалежнасці вывесілі нацыянальныя сцягі.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце краіны. Да 1996 года 27 ліпеня было галоўным святам краіны. У 96-м Дзень незалежнасці быў перанесены на дзень вызвалення Менска ад немцаў у 1944 годзе. Аднак, шмат хто ў Беларусі і цяпер адзначае Дзень Незалежнасці ў ліпені, піша orsha.eu.

Ва ўсёй краіне ў гэты дзень невядомыя вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі. Адбылося гэта і ў Воршы. Каля «помніка Кацюшы» і помніка воінам-інтэрнацыяналістам 27-га ліпеня на дрэвах з'явіліся нацыянальныя сцягі. На здзіўленне, правіселі яны ўвесь дзень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках