19 красавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракапеню не ўдалося купіць ўкраінскую «дачку» расейскага «Сбербанка»?

4
Пракапеню не ўдалося купіць ўкраінскую «дачку» расейскага «Сбербанка»?
ВІКТАР ПРАКАПЕНЯ
ФОТА: FACEBOOK

НБУ адмовіў патэнцыйным пакупнікам «Сбербанка» і «Промінвестбанка».

У Нацбанку заявілі, што прэтэндэнты на куплю банкаў з расейскім капіталам не падалі патрэбныя дакументы.

Камітэт у пытаннях нагляду і рэгулявання дзейнасці банкаў, нагляду (овэрсайта) аплатных сістэм Нацыянальнага банка Украіны 28 ліпеня прыняў пастанову адмовіць ва ўзгадненні набыцця істотнага ўдзелу ў ПАО «Сбербанк» Саіду Гуцэрыеву і Рыгору Гусельнікаву. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» паведамілі ў прэс-службе НБУ.

Таксама не ўзгоднена набыццё ПАО «Промінвестбанк» Максімам Мікітасем і Паўлам Фуксам.

«Падстава для прыняцця такіх пастаноў - непадаванне патрэбных і дастатковых дакументаў для правядзення праверкі інвестараў на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Украіны», - сказаў агенцтву прадстаўнік прэс-службы рэгулятара.

Нагадаем, 30 чэрвеня бізнэсовец з Беларусі Віктар Пракапеня таксама падаў заяўку ў НБУ для атрымання дазволу на набыццё ўкраінскай «дочкі» расейскага «Сбербанка».

16 сакавіка прэзідэнт Украіны Пятр Парашэнка зацвердзіў санкцыі ў дачыненні «Сбербанка», «Промінвестбанка», ВТБ, «БМ Банка» і VS Bank тэрмінам на адзін год.

Намесніца кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны Кацярына Ражкова сцвярджала, што ўсе банкі з расейскім капіталам вядуць перамовы аб продажы.

27 сакавіка 2017 года стала вядома, што «Сбербанк Расеі» прадае 100% акцый ПАО «Сбербанк» кансорцыуму інвестараў з удзелам латвійскага Norvik Banka і неназванай прыватнай кампаніі з Беларусі.

Уладальнік Norvik Bankа Рыгор Гусельнікаў заявіў, што назва «Сбербанк» па заканчэнні ўгоды будзе змененая.

27 красавіка Ражкова паведаміла, што Norvik Banka выйшаў з угоды набыцця «Сбербанка».

18 траўня ва ўкраінскім «Сбербанку» назвалі чуткамі інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб продажы актываў банка ва Украіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках