20 красавiка 2024, Субота, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вучань здаў саксафон выкладчыка ў ламбард

2
У Менску вучань здаў саксафон выкладчыка ў ламбард
ФОТА: СТУДЫЯ-МАЖОР.РФ

За саксафон мянчук здабыў 400 рублёў.

У Меінску 40-гадовы мужчына два тыдні хадзіў на ўрокі да выкладчыка музыкі і на адным з заняткаў папрасіў узяць саксафон на дзень-два дахаты. Маўляў, хачу каханай прапанову зрабіць, піша kp.by.

Настаўнік пагадзіўся і аддаў адзін з трох саксафонаў, якія ў яго былі, але назад інструмент атрымаў толькі праз паўгода з дапамогай міліцыі.

- Выкладчык звярнуўся ў РУУС праз шэсць месяцаў пасля гэтага выпадку. Ён ведаў прозвішча і імя свайго вучня, яго кантакты і спрабаваў з ім звязацца, але мабільны тэлефон мужчыны быў недаступны, таму настаўнік звяртаўся да сваякоў. Тыя казалі, што мужчына паехаў на заробкі ў Расею, - распавяла афіцыйная прадстаўніца Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч.

У міліцыі ж высветлілі, што мянчук нікуды не ад'язджаў - нумар тэлефона ён змяніў, а саксафон здаў у ламбард за 400 рублёў. Пры гэтым рэальны кошт інструмента амаль $1500. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі саксафон з ламбарда і вярнулі яго ўладальніку. Дарэчы, са слоў фігуранта справы, прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне ён так і не зрабіў.

У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Прысваенне або растрата» (ч 1 арт 211). Магчымае пакаранне - ад штрафу да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках