20 красавiка 2024, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мэр» Горадні назваў суму, якую БАТЭ прапаноўваў «Нёману» за яго найлепшага бамбардзіра

1
«Мэр» Горадні назваў суму, якую БАТЭ прапаноўваў «Нёману» за яго найлепшага бамбардзіра
ПАВЕЛ САВІЦКІ
ФОТА: FOOTBALL.BY

Гарадзенскі клуб не пагадзіўся з прапанаванай сумай.

Старшыня гарадзенскага гарвыканкама і ў сумяшчальніцтве кіраўнік назіральнай рады «Нёмана» Мечыслаў Гой распавёў, колькі БАТЭ прапаноўваў за трансфэр аднаго з найлепшых цалкоў цяперашняга чэмпіянату Беларусі ў футболе Паўла Савіцкага, паведамляе Tribuna.com.

- БАТЭ за яго прапаноўваў 90 тысяч даляраў. Але гэта не тая сума, якая задаволіла б нас за такога гульца. Ці застанецца ён у клубе ў будучыні, залежыць толькі ад самога Савіцкага. Мы прапануем самыя лепшыя варункі, каб ён і далей гуляў у нашай камандзе. Трэба разумець, што кожны клуб павінен зарабляць на продажу гульцоў, як гэта паводзіцца ў Еўропе, - распавёў Мечыслаў Гой у інтэрв'ю выданню «Вечерний Гродно».

У канцы чэрвеня БАТЭ даслаў «Нёману» афіцыйную прапанову аб куплі галоўнага бамбардзіра клуба Паўла Савіцкага. Аднак гарадзенскі клуб не пагадзіўся з прапанаванай сумай.

Калі вяліся перамовы з прадстаўнікамі Паўла Савіцкага, гішпанскія СМІ паведамілі пра цікавасць «Валенсіі» да найлепшага цалка чэмпіянату Беларусі.

- Я ўжо даўно працую ў футболе, такімі цацкамі мяне не здзівіць. Не выйшла зладзіць пераход, значыць, не выйшла. Але, наколькі нам вядома, у канцы года ў Савіцкага заканчваецца тэрмін дзеяння кантракту з «Нёманам», а праз паўтара тыдня Павел дасягне 23-гадовага веку. На наш погляд, гэтыя дзве важныя акалічнасці пры перамовах істотна ўплывалі на трансфэрны кошт і яшчэ зробяць свой уплыў у будучыні. Таму не ўсё так файна ў гарадзенскага клуба ў плане атрымання кампенсацыі за Савіцкага, калі, вядома, той не ўкладзе новае пагадненне з «Нёманам», - пракаментаваў тады сітуацыю з няспраўджаным пераходам кіраўнік ФК БАТЭ Анатоль Капскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках