16 красавiка 2024, aўторак, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панамароў: Амерыканскія сэнатары знайшлі балючыя мясціны расейскай верхавіны

16
Панамароў: Амерыканскія сэнатары знайшлі балючыя мясціны расейскай верхавіны
ІЛЛЯ ПАНАМАРОЎ
ФОТА: BELSAT.EU

У адказ на новыя санкцыі ЗША Масква наўрад ці пойдзе на нарошчванне агрэсіі супраць Украіны.

Хамскае стасункі характэрны для прадстаўнікоў расейскай улады, адзначыў выданню «Гордон» экс-дэпутат Дзярждумы РФ Ілля Панамароў, каментуючы заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра тое, што санкцыі ЗША з'яўляюцца «хамствам» у дачыненні да Расеі.

«Дзіўна, што Пуцін кажа пра хамства з боку ЗША. Гэта акурат стыль расейскай улады - паглядзіце розныя заявы прадстаўнікоў МЗС РФ і самога Пуціна. Відавочна, ён прыпісвае Вашынгтону свае хібы. Што да ініцыятывы пра санкцыі супраць Расеі, то амерыканцы толькі зафіксавалі ў выглядзе закона абмежаванні, якія былі раней. З новага можна вылучыць санкцыі, якія тычацца будаўніцтва трубаправодаў. Гэта вельмі сур'ёзна. Прычым у большай меры будуць закранутыя інтарэсы еўрапейскіх кампаній. Нямецкіх, італійскіх і французскіх. Яшчэ адзін момант - трэба будзе штогод складаць даклад аб дзейнасці расейскага алігархату. Гэта важны момант. Можна сказаць, амерыканскія сэнатары знайшлі балючую мясціну расійскай вярхушкі», - падкрэсліў Панамароў.

Ён не выключае, што ў адказ на амерыканскія санкцыі Крэмль звернецца да вайсковых правакацый.

«Чым адкажа РФ? У МЗС ужо заявілі, што будзе скарочаная дазволеная колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША. Таксама амерыканскаму дыпламатычнаму персаналу хочуць забараніць карыстацца лецішчамі ў Срэбным бары. Але вы разумееце, як гэта выглядае на фоне санкцый ЗША. У той жа час я не выключаю, што Масква можа звярнуцца да правакацый падчас вайсковых вучэнняў у Беларусі. Магчымая эскалацыя канфлікту ў Сірыі. Гэта значыць будуць шкодзіць на іншых франтах. Да прыкладу, бразганне зброяй на мяжы з краінамі Балтыі створыць дадатковую напружанасць у стасунках з NATO. Нарошчванне агрэсіі супраць Украіны наўрад ці адбудзецца, бо гэта пацягне сур'ёзныя фінансавыя выдаткі для РФ. Прасцей ствараць новыя асяродкі напружанасці», - рэзюмаваў Панамароў.

25 ліпеня Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала законапраект пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, Ірана і КНДР. 27 ліпеня новыя санкцыі падтрымаў Сэнат. Далей законапраект павінен паступіць на зацвярджэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Новыя санкцыі ЗША маюць на ўвазе скарачэнне максімальнага тэрміну рынкавага фінансавання расейскіх банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, да 14 дзён, а для кампаній нафтагазавага сектара - да 30 дзён. Дакумент таксама прадугледжвае, што прэзідэнт ЗША можа выкарыстаць санкцыі да асоб, якія маюць намер укласці ў будаўніцтва расейскіх экспартных трубаправодаў больш за $5 млн на год ці $1 млн аднаразова.

Законапраект абавязвае прэзідэнта ЗША загадзя ўзгадняць з Кангрэсам усялякае змякчэнне або скасаванне санкцый. Кіраўнік Белага дома не зможа зняць абмежавальныя меры асабістым указам, як гэта было раней.

У адказ на новыя санкцыі ЗША Расея адабрала амерыканскую дыпламатычную ўласнасць у Маскве і патрабуе скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у РФ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках