19 красавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новапалачанін злавіў вялізнага сазана прама ў горадзе

20
Новапалачанін злавіў вялізнага сазана прама ў горадзе
ФОТА З САЙТА KP.BY

Улоў быў амаль на 13 кілаграмаў - гэта асабісты рэкорд рыбалова з 50-гадовым стажам.

Вялізнага сазана вылавіў жыхар Наваполацка Мікалай Турлоўскі. 91,5 сантыметра, 12960 грамаў - для рыбалова з 50-гадовым стажам гэта асабісты рэкорд. Самоў і вялікіх лавіў, распавядае kp.by Мікалай Сцяпанавіч. А вось такі вялікі сазан на кручок трапіўся ўпершыню.

- На рыбалку я хаджу амаль кожны дзень з адзінаццаці гадоў. У дзяцінстве ў школу хадзіў міма возера. Хаваў там вуды і, бывала, замест урокаў уцякаў рыбачыць. Зараз я на пенсіі, але працую дворнікам. Раніцай хаджу на Заходнюю Дзвіну. Нікуды не езджу, прама ў горадзе лаўлю. Ад працы хвілін пяць хады. Гэтую рыбу я злавіў 26 ліпеня. А палове пятай прыйшоў на раку. Закінуў спінінг, і амаль адразу ён клюнуў. А вось з тым, як выцягнуць рыбу, прыйшлося павазіцца - лёска на спінінгу на такую вагу не разлічаная. Больш за паўгадзіны то падцягваў, то выпускаў. Падцягнуў да берага бліжэй, зайшоў у ваду, вынес.

ФОТА З САЙТА KP.BY

Калі Мікалай Сцяпанавіч нёс здабычу дадому, пакет ад цяжару рыбы разарваўся. Мінакі, убачыўшы, які цуд ён цягне, ахалі і фатаграфавалі рэкордны ўлоў.

У сазане было блізу трох кілаграмаў ікры. Елі ўсёй сям'ёй. Блінцоў з ікрой нарабілі, жартавалі - шкада, што не чырвоная! З галавы зварылі вуху. Сам жа Мікалай Сцяпанавіч прызнаецца, што больш за ўсё любіць карасёў у смятане і з цыбулькай - і есці, і гатаваць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках