24 красавiка 2024, Серада, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Apple запатэнтавала новы гаджэт

4
Кампанія Apple запатэнтавала новы гаджэт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Apple запатэнтавала акуляры дапоўненай рэальнасці.

Генеральны дырэктар Apple Цім Кук неаднаразова казаў, што мяркуе дапоўненую рэальнасць адной з самых перспектыўных тэхналогіяў, піша telegraf.com.ua.

На канферэнцыі ў чэрвені для распрацоўнікаў WWDC 2017 вялікая частка часу была аддадзеная менавіта гэтаму напрамку. Разам з iOS 11 была прэзентаваная платформа ARKit для стварэння прыкладанняў з выкарыстаннем дапоўненай рэальнасці. Многія ўжо называюць ARKit новай рэвалюцыяй ад Apple. У сеціве ёсць шмат відэа з дэманстрацыяй гэтай тэхналогіі. Падобна на тое, што наступным крокам кампаніі будзе выпуск акуляраў дапоўненай рэальнасці.

У сеціве з'явілася выява з новага патэнта Apple, які апісвае смарт-акуляры з магчымасцю адлюстравання дапоўненай рэальнасці. У дакуменце вельмі мала падрабязнасцяў пра будучыню прылады. Вядома толькі тое, што акуляры змогуць накладваць віртуальныя аб'екты на рэальныя.

Ужо цяпер можна ўявіць, як з дапамогай такіх акуляраў ад Apple можна будзе падарожнічаць, не выкарыстоўваючы мапы.

Падобную ідэю яшчэ ў 2013 годзе кампанія Google планавала рэалізаваць у Google Glass, але магчымасцяў у іх было значна менш. Цяпер акуляры выкарыстоўваюцца толькі на прадпрыемствах. Таксама ў галіне дапоўненай рэальнасці працуе і Microsoft з яе HoloLens, але пакуль менавіта Apple з ARKit бліжэйшая за ўсіх да масавага ўкаранення гэтай тэхналогіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках