29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы «даядаюць крошкі» пасля расейцаў на будаўніцтве БелАЭС

11
Як беларусы «даядаюць крошкі» пасля расейцаў на будаўніцтве БелАЭС
ФОТА: DPA

Узвядзенне небяспечнай станцыі ператварылася ў выгадную «лавачку» для расейскіх кампаній.

Галоўная будоўля ў сучаснай гісторыі Беларусі вядзецца расейскім падрадчыкам - група кампаній ASE - і на расейскі крэдыт. Меркавалася, што ў засваенні шматмільярдных рэсурсаў знойдзецца ўчастак работ для беларускіх субпадрадчыкаў, а таксама будуць максімальна выкарыстаны беларускія матэрыялы і абсталяванне.

Наколькі актыўна працуюць беларусы на будоўлю стагоддзя і ці ёсць «беларускае» ў БелАЭС, высветліла «Заўтра тваёй краіны», вывучыўшы архіў закупак, звязаных з пастаўкамі матэрыялаў і паслуг для патрэб БелАЭС.

Мы склалі топ-10 найбуйнейшых угод у першым паўгоддзі 2017-га.

Улічваліся завершаныя закупкі, інфармацыя паводле якіх была размешчана на сайце icetrade.by на 1 ліпеня 2017 г.

У дзясятку пераможцаў таргоў на пастаўку матэрыялаў, абсталявання і паслуг на збудаванне БелАЭС найбуйнейшымі па аб'ёмах пастаўшчыкамі прадказальна з'яўляюцца расейскія кампаніі.

Навошта Масква так настойліва фінансуе замежныя атамныя праекты ў страту самой сабе?

Але ў спісе прысутнічаюць і чатыры кампаніі, якія зарэгістраваныя ў Беларусі.

Гэта пастаўшчыкі сродкаў сувязі «Мобіджэт» і «Сэнсар-М» (на рынку з 1994 года). У дакументацыі «Сэнсар-М» паказваецца, што пастаўляць па кантракце абсталяванне сістэмы сувязі кампанія мае намер «з розных краін».

Яшчэ адзін беларускі рэзідэнт - кампанія «Белспецарматура», паводле звестак яе сайта, створана ў 2016 годзе спецыяльна для паставак на будаўніцтва АЭС. Гэтая кампанія прэзентуе Івана-Франкоўскі арматурны завод і яго засаўкі.

«Чыстае святло плюс» з'яўляецца найбуйнейшай клінінгавай кампаніяй Беларусі і даччыным падраздзяленнем расейскага холдынгу FACILICOM.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках