29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон мае намер на траціну скараціць парламент Францыі

Макрон мае намер на траціну скараціць парламент Францыі
Эмануэль Макрон
ФОТА: CHESNOT / GETTY IMAGES

Прэзідэнт Францыі паабяцаў таксама скасаваць рэжым надзвычайнага становішча ў краіне ўжо гэтай восенню.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон плануе на траціну скараціць колькасць дэпутатаў французскага парламента і абмежаваць лік тэрмінаў, на якія тыя могуць абірацца запар. Пра гэта ён абвясціў у панядзелак, 3 ліпеня, выступаючы ў Версалі перад парламентарыямі абедзвюх палат, паведамляе dw.com.

На думку Макрона, гэта станоўча адаб'ецца «на агульнай якасці парламенцкай работы». Акрамя таго, прэзідэнт Францыі мае намер правесці рэформу выбарчага права. Зараз у краіне прымяняецца мажарытарная сістэма, а Макрон выступае за даданне элементаў прапарцыйнай сістэмы. На ягоную думку, гэта дасць невялікім партыям больш шанцаў на выбарах і забяспечыць «больш справядлівае прадстаўніцтва ўсіх плыняў» у парламенце.

Для правядзення гэтай рэформы спатрэбіцца адабрэнне парламента. Макрон паабяцаў правесці агульнанацыянальны рэферэндум, калі яму не ўдасца заручыцца падтрымкай дэпутатаў.

У гэты момант у верхняй палаце, Сенаце Францыі, засядаюць 348 парламентарыяў, у ніжняй, Нацыянальнай асамблеі, - 577 дэпутатаў.

Рэжым надзвычайнага становішча скасуюць восенню

Эмануэль Макрон паабяцаў скасаваць рэжым надзвычайнага становішча ў краіне ўжо гэтай восенню. «Восенню скасуюць рэжым НС, я аднаўлю свабоды французскага народа, таму што гэтыя свабоды - перадумова існавання моцнай дэмакратыі», - адзначыў прэзідэнт Францыі.

Рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены пасля парыжскіх тэрактаў у лістападзе 2015 года і затым падаўжаўся чатыры разы. Сярод іншага, ён дазваляе паліцыі праводзіць ператрусы ў дамах і на кватэрах без адпаведнага судовага распараджэння, а таксама абмяжоўваць свабоду перамяшчэння грамадзян і ў спрошчаным парадку змяшчаць падазраваных пад хатні арышт. Праціўнікі выключнай меры ўважаюць, што яна не прыносіць жаданага эфекту і ўшчамляе асабістыя свабоды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках