17 красавiка 2024, Серада, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі заявіў пра падробку сваёй анкеты на ўкраінскае грамадзянства

14
Саакашвілі заявіў пра падробку сваёй анкеты на ўкраінскае грамадзянства
Міхаіл Саакашвілі
ФОТА: AP

Палітык патрабуе графічнай экспэртызы.

Экс-прэзідэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі запатрабаваў правесці графічную экспэртызу анкеты, на падставе якой ён страціў украінскае грамадзянства.

На дакуменце, які стаў падставай для пазбаўлення ўкраінскага грамадзянства экс-прэзідэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіла Саакашвілі, стаіць не яго подпіс. Пра гэта Саакашвілі напісаў у Facebook.

Да такой высновы ён прыйшоў, азнаёміўшыся з копіяй анкеты, якую апублікаваў народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Уладзімір Ар’еў.

"Я ў шоку! Толькі што паглядзеў копію анкеты, якую апублікаваў з падачы Адміністрацыі Прэзідэнта адзін з лідараў ягонай фракцыі. На падставе вось гэтай паперы прэзідэнт пазбавіў мяне грамадзянства. Дык вось, я з поўнай адказнасцю сцвярджаю, што гэта не мой подпіс і не мною запоўненая анкета!" - заявіў Саакашвілі.

Ён запатрабаваў неадкладна правесці графічную экспэртызу дакумента.

"Мы маем справу з крымінальным злачынствам! Цяпер вы разумееце, наколькі высока ў дзяржаўную ўладу праніклі жулікі!" - адзначыў экс-прэзідэнт Грузіі.

Копію часткі анкеты з подпісам нібыта Саакашвілі Ар’еў апублікаваў у Facebook 27 ліпеня. "Падаючы заяву на грамадзянства, Саакашвілі сам падпісаўся пад тым, што ўсведамляе магчымасць страты грамадзянства ў выпадку падачы ілжывых звестак у адпаведнасці з законам Украіны аб грамадзянстве", - пракаментаваў народны дэпутат.

26 ліпеня Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны паведаміла, што Парашэнка выдаў указ пра страту ўкраінскага грамадзянства Саакашвілі праз ілжывыя звесткі, якія той указаў пры атрыманні грамадзянства. Між іншым, не паведаміў, што на тэрыторыі Грузіі ён завочна арыштаваны.

Саакашвілі заявіў, што пастанова з'яўляецца вынікам "дамовы" паміж "алігархічнымі кланамі" Парашэнкі і былога прэм'ера Грузіі Бідзіна Іванішвілі.

27 ліпеня на Майдане Незалежнасці у Кіеве прайшло веча ў падтрымку палітыка. Падчас веча адвакат Павел Багамазаў паведаміў, што ўказ пра страту Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства будзе абскарджаны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках