23 красавiка 2024, aўторак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

215 гадоў таму нарадзіўся Ігнат Дамейка

2
215 гадоў таму нарадзіўся Ігнат Дамейка

Выбітны беларус, герой паўстання 1830-31 гадоў, стаў нацыянальным героем Чылі.

215 гадоў таму, 31 ліпеня 1802 г., нарадзіўся Ігнат Дамейка – беларуска-чылійскі навуковец, ліцвінска-польскі дысідэнт.

«Белсат» падрыхтаваў відэаграфіку з асноўнымі вехамі біяграфіі Ігната Дамейкі (1802-1889):

– Геолаг, мінеролаг, магістр філасофіі ды матэматыкі, ганаровы доктар медыцыны

– Браў удзел у паўстанні 1830–1831 гадоў, пасля чаго мусіў эміграваць

– За дзейнасць у Таварыстве філаматаў сядзеў у турме разам з Міцкевічам. Вязні падкупалі царскіх следчых, каб ладзіць патаемныя сустрэчы

– Быў рэктарам Чылійскага ўніверсітэту

– Займаўся будаўніцтвам шахтаў для здабычы медзі, срэбра, золата

– Аўтар больш як 130 навуковых прац

– Стаўся нацыянальным героем Чылі – за навуковую дзейнасць і працу на карысць народу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках