25 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Goldman Sachs: Выхад новага iPhone адкладаецца

2
Goldman Sachs: Выхад новага iPhone адкладаецца

У кампаніі Apple ўзнік форс-мажор з пастаўкай дэталяў.

Экспэрты і ўдзельнікі рынку асцерагаюцца, што Inc можа перанесці прэзентацыю новага iPhone праз праблемы з пастаўкамі дэталяў, піша Financial Times (пераклад - interfax.ru).

Між іншым, аналітыкі Goldman Sachs адзначылі, што прагноз кампаніі на чацвёрты квартал "можа быць вельмі валацільным, у залежнасці ад меркаванай даты выпуску новага iPhone".

Чакаецца, што новая версія смартфона будзе абсталявана дысплеем з арганічных святлодыёдаў (OLED), які будзе займаць усю пярэднюю паверхню, без рамак па краях. Між тым недахоп такіх дысплеяў, а таксама шэрагу іншых частак можа стаць праблемай для Apple.

Традыцыйна новыя iPhone паступаюць у продаж у верасні, які робіць істотны ўнёсак у прыбытак і даход Apple за чацвёрты фінансавы квартал, што завяршаецца ў гэтым месяцы. Цяпер жа экспэрты мяркуюць, што маштабныя пастаўкі смартфона пачнуцца не раней за кастрычнік, гэта значыць продажы будуць улічаныя ўжо ў новым фінансавым годзе.

Гэтым можа скарыстацца галоўны канкурэнт Apple, паўднёвакарэйская Samsung Electronics, якая прэзентуе свой новы флагманскі смартфон Note 8 23 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках