29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларусы жывуць у варунках феадальнай прапіскі

4
Леанід Заіка: Беларусы жывуць у варунках феадальнай прапіскі
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

У Беларусі стварылі эканоміку і грамадства, калі ўсе рвуцца ў Менск.

Чалавек звык ацэньваць узровень свайго матэрыяльнага дабрабыту ўзроўнем даходаў, сумай ашчадку і наяўнасцю актываў. Вышэйшы заробак, лепшы аўтамабіль, тым больш кватэра, часцей езджу на моры - значыць, жыву лепш. У рамках адной краіны навукоўцы прыдумалі, як ацэньваць поспех і прагрэс усіх разам. Адзін з самых папулярных паказчыкаў для гэтага - ўнутраны брута прадукт (УБП). З агаворкамі, выключэннямі гэты паказчык павінен паказваць, колькі краіна зрабіла або спажыла цягам года. Калі ўзніклі цяжкасці з тым, каб дэманстраваць хуткі ўстойлівы рост у рамках Вялікай дзяржавы, распарадчыкі чужога (палітыкі і чыноўнікі) задумаліся над альтэрнатыўнымі спосабамі вымярэння дабрабыту і прагрэсу. З'явілася мноства індэксаў, якія павінны ўлічваць сотні нюансаў матэрыяльных і нематэрыяльных актываў.

Пра гэта ў інтэрв'ю belgazeta.by кажа кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- Ад іхняй кепскай адукацыі - уся натурфіласофія і эканамічная думка Захаду вульгарная. Яны, як кіргізскія акыны, згодна з традыцыямі Жана Батыста Сэя. Вульгарная не азначае, што яна злачынная. Проста яны што бачаць, тое і спяваюць. Калі нельга пахваліцца пэўнымі дасягненнямі ў эканоміцы, пачынаюць перамыкаць увагу на экалагічную ўстойлівасць, эмацыйнае задавальненне або магчымасці ў самым шырокім вызначэнні.

Я вельмі доўга выкладаў гісторыю эканамічнай думкі. Калі чытаеш лекцыі студэнтам, то разам з імі разважаеш. Часам сам натыкаешся на цікавыя параўнанні. Сапраўды, калі людзі жылі ў стане яшчэ досыць слаба развітай вытворчасці тавараў, тады эканамічная думка замыкалася на канчатковым прадукце, значыць УБП - канчатковы кошт тавараў і паслуг. Але нават у часы СССР эканамісты пісалі пра разумныя патрэбы, значыць тады ўжо з'явілася думка, што, спадарства, не трэба столькі тузаць ВУП.

Калісьці я працаваў Інстытуце падвышэння кваліфікацыі – рассадніку вальнадумства, тады нам было ўжо зразумела, што УБП, фізічныя аб'ёмы вытворчасці не з'яўляюцца крытэрыямі эфектыўнасці грамадства. Да нас прыязджаў, скажам, вугорскі эканаміст і расказваў, як жывуць у ягонай краіне. Нашы пыталіся: колькі квадратных метраў жылля ў сярэднім у Вугоршчыне прыпадае на чалавека? А ён адказвае: гэта нейкая лухта сабачая - мы лічым не квадратнымі метрамі, а пакоямі на чалавека. Яго пытаюцца: колькі мяса вугорцы ўжываюць? А ён: навошта нам гэта мяса ўзважваць - мы ж ямо не толькі мяса, мы любім яшчэ каўбасу, сала.

Другая праблема - размеркаванне УБП і спажыванне. Можа быць вялікі аб'ём вытворчасці, але яна будзе неэфектыўнай, шмат будзе сыходзіць на страты, на энэргарэсурсы. Скажам, вы спалілі за месяц 200 кВт.г электраэнэргіі - ваша жыццё палепшылася? Калі ў вас дома шмат тэхнікі, то быццам бы жывяце добра - шмат спажываеце. У амерыканцаў наогул электрычнасць на першым месцы ў выдатках хатніх гаспадарак. Напраўду ўсё не так. Мы ўступаем у эпоху, калі рэальная эканоміка замяняецца віртуальнай эканомікай.

Чаму ў нас шмат п'юць

- Чалавецтва прайшло этап матэрыяльнай, вытворчай эканомікі, дзе прадукцыйныя сілы вызначалі ўсё: больш вырабляецца каўбасы - значыць, там лепш жывуць. Гэта не нацыянальная ідэя, гэта нацыянальная траўма - грамадства траўмаванае каўбасой. Таму і п'юць у нас шмат.

Я калі жыў у Амерыцы, знайшоў два гатункі каўбасы, прычым такія паганыя, што я саромеўся сказаць амерыканцам, як вы прадаяце такое. Калі б яны жылі ва ўмовах вайсковага камунізму, яны б каўбасу, вядома ж, елі, а так ім не пашанцавала - у іх яшчэ ўсё наперадзе.

Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя казалі, што эканоміка становіцца сацыяльнай, значыць расце значнасць сацыяльнай вытворчасці. Гэта тычыцца вытворчасці чалавека, ягонага жыцця, каштоўнасцяў, патрэбаў - гэта не толькі адзенне, ежа і жыллё, гэта яшчэ адукацыя, культура і г. д.

Шчасце вольнага часу

- Чым далей чалавек сыходзіць ад неабходнасці якіх-небудзь працэдур, звязаных з зарабляннем грошай, тым далей ён сыходзіць у галіну вольнага часу і развіцця асобы. Скажам, калі абмяркоўвалі даход на ўзроўні сярэдняга УБП на душу насельніцтва, швайцарцы, па-мойму, увялі паняцце «безумоўны даход». Гэта асноўны закон эканомікі - гэта закон не працоўнага часу, а вольнага часу.

У нас вытворчая ідэалогія ў галовах вертыкалі - усе накіраваныя на тое, каб штосьці вырабляць. Але ад гэтага жыццё не становіцца лепшым. Калі грамадства пераходзіць у фазу развіцця чалавечага капіталу, то яно ўжо грунтуецца на так званым basic needs, значыць асноўныя патрэбы задавальняюцца. Калі ў вас будзе 6-пакаёвая кватэра, думаеце, у вас жыццё будзе лепшым?

Я ўвогуле прыйшоў да высновы, што ідэальным з'яўляецца 28 кв м. Купіў пару пыласосаў-робатаў, пафарбаваў сцены фарбай, ніякіх шпалер. Шмат людзей бедных і няшчасных. Для іх гэтыя вонкавыя атрыбуты жыцця - колькасць цукру, ад якога дыябет, ці там колькасць аўтамабіляў ды іншае. Усё гэта ад недаразвіцця.

Толькі без догмаў

- У міжнародных арганізацыях ідзе тое, што было ў Савецкім Саюзе, пры аднапалярным марксізме. У чым была праблема савецкай навукі? Ёсць догма - у рамках яе існуй. Свабодны спажывецкі выбар - паспрабуй яго дасягні, а свабодны выбар працоўных месцаў - наогул рэвалюцыя ў сучаснай эканоміцы. Ты можаш працаваць, няма абмежаванняў, у цябе выдатныя варункі для змены спецыяльнасці, перанавучання. І ты грамадствам заўсёды ўспрымаешся станоўча. Толькі адзінкі адчуваюць гэты стан. Далёка не ва ўсіх краінах Еўропы гэта ёсць. Свабодны выбар працоўных месцаў - гэта наогул калючы дрот. У нас вельмі нізкая міграцыя паміж арэаламі Беларусі. Беларусы прывязаныя, яны жывуць у варунках феадальнай прапіскі.

Па-сапраўднаму сярэдні беларус павінен пажыць і ў Гародні, і ў Магілёве, і ў Менску, і ў маленькім мястэчку. І там павінна быць сапраўдная свабода. А ў нас стварылі эканоміку і грамадства, калі ўсе рвуцца ў Менск.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках