18 красавiка 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жлобінскім раёне бык забіў работніцу фермы

8
У Жлобінскім раёне бык забіў работніцу фермы

Бык вырваўся са стойла падчас дзённай дойкі кароў.

Трагедыя адбылася ўдзень 1 ліпеня на малочна-таварнай ферме ў вёсцы Кіцін Жлобінскага раёна. 53-гадовая жанчына атрымала траўмы, не сумяшчальныя з жыццём.

Загінулая працавала даяркай на малочна-таварнай ферме «Кіцін» камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сцепы» Жлобінскага раёна. Там tut.by распавялі падрабязнасці трагедыі.

Прыкладна а 13.20 жанчына прыйшла на дзённую дойку, прывязвала кароў, у гэты момант са стойла вырваўся бык. Ён падбег да даяркі і ўдарыў яе галавой. У выніку працаўніца фермы адляцела на два метры і стукнулася аб бетонную падлогу. На крык прыбеглі іншыя працаўнікі прадпрыемства, аднак дапамагчы жанчыне яны ўжо не маглі.

- У загінулай множныя траўмы - пераломы рэбраў, разрыў лёгкага і селязёнкі, яна памерла ад вялікай страты крыві, - паведаміў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік управы Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў.

Жлобінскі РАСК праводзіць праверку, прызначаны шэраг экспэртыз. На прадпрыемстве «Сцепы» распавялі, што быка ізалявалі і ўжо адправілі на забой.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках