29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя новыя унікальныя ўласцівасці бульбы

1
Названыя новыя унікальныя ўласцівасці бульбы

Гаючыя асаблівасці бульбы былі выяўленыя падчас даследаванняў у Томпсанаўскім інстытуце ў ЗША.

Навукоўцы з Томпсанаўскага інстытута ў Нью-Ёрку, ЗША, правялі даследаванне, якое ўключала ў сябе серыю эксперыментаў, што дазволілі спецыялістам зрабіць дзіўныя высновы пра ўласцівасці бульбы. Аўтары праекта, напрыклад, высветлілі, што з дапамогай гэтай гародніны можна вылечыць гепатыт, паведамляе newsyou.info.

Амерыканскія клініцысты распрацавалі новы метад лячэння гепатыту, які прадугледжвае выкарыстанне вядомай усім бульбы. Эксперыменты на мышах ужо паказалі станоўчыя вынікі такой навацыі.

У рамках выпрабаванняў навукоўцы ўводзілі ў ДНК бульбы ген, які кадуе бялок, што актывуецца ў печані хворых на вірусны гепатыт В. Гэтай бульбай затым кармілі мышэй. Пасля таго, як жывёліны яе з'ядалі, іх арганізм інтэнсіўна выпрацоўваў антыцелы, якія ўступаюць у барацьбу з небяспечным вірусам.

Вірусны гепатыт В - гэта інфекцыйнае захворванне печані, чыя распаўсюджанасць у свеце надзвычай шырокая. Асаблівая небяспека гэтай хваробы ў тым, што параза печані, выкліканая вірусам, можа прывесці да цяжкіх, небяспечных для жыцця наступстваў, такім, напрыклад, як цыроз і рак.

Пошук эфектыўных лекаў ад гэтага захворвання даўно хвалюе навукоўцаў і медыкаў ва ўсім свеце. Такіх прэпаратаў, якія маглі б гарантаваць выздараўленне і поўнае выдаленне віруса з арганізма, на сёння пакуль не існуе.

На думку даследчыкаў з Нью-Ёрка, адкрыты імі метад «бульбяной вакцыны» можа стаць першым свайго кшталту тэрапеўтычным сродкам, якія дазваляюць дамагчыся выздараўлення пацыентаў ад смяротна небяспечнага віруса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках