24 красавiка 2024, Серада, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы заклікалі дэпутатаў ПА АБСЕ не пакідаць па-за ўвагай правы чалавека ў Беларусі

2
Праваабаронцы заклікалі дэпутатаў ПА АБСЕ не пакідаць па-за ўвагай правы чалавека ў Беларусі

У Менску прайшоў «Паралельны форум грамадзянскай супольнасці» напярэдадні штогадовай сэсіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

«У Беларусі няма прагрэсу ў захаванні асноўных сацыяльна-палітычных правоў грамадзянскай супольнасці краіны» - такую выснову зрабілі ўдзельнікі «Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці», які адбыўся ў Менску напярэдадні штогадовай сэсіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. У форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі 60 беларускіх НДА, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі, прадстаўнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ, сябры Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, перадае «Радыё Свабода».

Падчас брыфінгу для журналістаў старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адзначыў, што такі міжнародны праваабарончы форум праходзіць у Беларусі ўпершыню за дванаццаць гадоў. Гэта ўнікальная сітуацыя, якая сама сабой сведчыць аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Тым часам сітуацыя з правамі чалавека можа стаць яшчэ горшай, таму беларускія і міжнародныя праваабаронцы заклікалі міжнародную праваабарончая супольнасць, дэпутатаў ПА АБСЕ не пакідаць па-за ўвагай сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. «Так, той факт, што прадстаўнікі ўлад Беларусі не прынялі запрашэння на ўдзел у грамадскім форуме, сведчыць аб адсутнасці жадання дыялогу, які дапамог бы ў развязанні сістэмнага грамадска-палітычнага і эканамічнага крызісу ў краіне».

Шмат якія прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай грамадскасці змаглі наведаць Беларусь і ўзяць удзел у форуме ўпершыню за гады забароны на ўезд у нашу краіну. Тым не менш, яны адзначаюць, што гэта стала магчымым напярэдадні Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Менску.

«Улады вымушаныя рабіць крокі насустрач напярэдадні важных міжнародных падзей, не мяняючы сваёй існасці. Шматгадовая практыка назірання за хвалямі рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў у Беларусі паказвае, што рэпрэсіі пачынаюцца зноўку, калі высокія госці пакідаюць Менск. Цяжэй за ўсё тым, хто надалей тут застаецца», - сказала ў сваім выступе прадстаўніца «Платформы грамадзянскай салідарнасці» ў Польшчы і Расеі Вольга Захарава.

Спецыяльны дакладчык ААН у пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці сказаў, што ўлады Беларусі дагэтуль не прызналі ягоны афіцыйны статус і кажуць, што парламентарый прысутны ў Менску як удзельнік «пазапланавых» акцый. Тым часам на сэсіі ПА АБСЕ Міклаш Харашці мае статус экспэрта. Выступаючы на «паралельным форуме грамадзянскай супольнасці», ён заклікаў таксама не блытаць часовыя паслабленні з боку ўладаў з сістэмным характарам захавання правоў чалавека. Міклаш Харашці таксама запрасіў журналістаў наведаць спецыяльную прэс-канферэнцыю па заканчэнні Асамблеі АБСЕ, дзе ён мерыцца зрабіць справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Удзельнікі «Паралельна форуму грамадзянскай супольнасці» прынялі адмысловую рэзалюцыю ў пытаннях правоў чалавека ў Беларусі, адрасаваную дэпутатам штогадовай сэсіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках