Экспэрты распавялі, які алей самы карысны
7- 5.07.2017, 11:52
- 14,074
Даследаванне правялі навукоўцы з Туніса і Саудаўскай Арабіі.
Аліўкавы алей першага адціскання абараняе печань ад акісляльнага стрэсу - працэсу, які выкліканы разбуральным уздзеяннем свабодных радыкалаў, якія прыводзяць да старэння тканак і павышаюць рызыку ўзнікнення ракавых утварэнняў, сцвярджаюць даследчыкі з Туніса і Саудаўскай Арабіі, піша healthyliving.com.ua.
Навукоўцы правялі экспэрымент на пацуках, якім давалі аліўкавы алей. Высветлілася, што ў выніку печань жывёл менш пакутавала ад уздзеяння таксінаў, якія выклікаюць акісляльных стрэс.
Між іншым, у печані гэтых пацукоў павялічвалася актыўнасць ферментаў антыакісляльнікаў.
Экспэрты ўважаюць, што аліўкавы алей з'яўляецца самым эфектыўным сродкам кантролю выкліканага таксінамі акісляльнага стрэсу, а яго экстракт наўпрост абараняе клеткі печані ад шкоднаснага ўздзеяння свабодных радыкалаў.