19 красавiка 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шклоўскі турэмшчык зарабіў больш за $2,5 тысячы на «дапамозе» зняволеным

2
Шклоўскі турэмшчык зарабіў больш за $2,5 тысячы на «дапамозе» зняволеным

Мужчына працаваў на пасадзе начальніка аддзела, быў у званні старшага лейтэнанта.

Супрацоўнік папраўчай калоніі №17 Шклова дапамагаў зняволеным за грошы, за што сам адправіцца ў турму, паведамляе «Вечерний Могилев».

Справа пра супрацоўніка папраўчай калоніі №17 г. Шклова нядаўна прайшла абласны суд, за хабар і перавышэнне паўнамоцтваў яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі.

Мужчына працаваў на пасадзе начальніка аддзела, быў у званні старшага лейтэнанта. Суд устанавіў, што са студзеня да 24 лістапада 2015 года ён на просьбу зняволеных і на ўласную ініцыятыву дастаўляў у калонію для іх забароненыя прадметы, таксама на іх просьбу вынес з тэрыторыі калоніі маёмасць асуджаных.

Усяго за свае незаконныя дзеянні работнік калоніі атрымаў узнагароду больш за 5 тысяч рублёў.

Вынік - 7 гадоў у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на 5 гадоў, з пазбаўленнем спецыяльнага звання старшага лейтэнанта ўнутранай службы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках