29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук праз крыўду «замінаваў» два расейскія прадпрыемствы

Гамяльчук праз крыўду «замінаваў» два расейскія прадпрыемствы

Беларус наважыў адпомсціць за тое, што яго не прынялі на працу.

Жыхар Гомеля паведамляў пра выбуховыя прыстасаванні на расейскіх прадпрыемствах. Як інфармуе БелТА са спасылкай на прэс-службу УСК Гомельскай вобласці, ён рассылаў электронныя лісты. Яны былі адпраўленыя на Кірышскі нафтаперапрацоўчы завод у Ленінградскай вобласці і на Новасібірскі металургічны завод. Разам з інфармацыяй аб схаваным на тэрыторыі прадпрыемства выбуховым прыстасаванні мужчына пакідаў у лісце электронны адрас рэгіянальнага мэнэджара, на які меў крыўду. Жанчына раней не прыняла яго на працу.

Расейцы звярнуліся па дапамогу да беларускіх праваахоўнікаў, якія знайшлі зламысніка. Высветлілася, што мужчына знаходзіцца на ўліку ў псіхіятрычным дыспансеры (13 гадоў таму яго прымусова лячылі), ён неаднаразова паведамляў пра «бомбы» на розных прадпрыемствах і ва ўстановах. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа паводле артыкула 340 «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы». Дарэчы, судова-псіхіятрычная экспэртыза прызнала мужчыну хворым. Справу перадалі ў пракуратуру.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках