28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крычаве сутыкнуліся дзве маршруткі

3
У Крычаве сутыкнуліся дзве маршруткі
ФОТА: ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

У выніку аварыі пацярпеў адзін з кіроўцаў.

У Крычаве ў сутыкненні двух маршрутак пацярпеў адзін з кіроўцаў. Пра гэта tut.by паведаміла прадстаўніца ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарашкова.

Аварыя адбылася 5 ліпеня, а 10.40, паблізу дома №126 на вуліцы Леніна. 27-гадовы кіроўца маршрутнага таксі ГАЗ пры выездзе з прыпыначнага пункта ўчыніў сутыкненне з другой маршруткай, якая ехала ў спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ 27-гадовы кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу. Другі кіроўца - 24-гадовы хлопец - у аварыі не пацярпеў.

ФОТА: ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама
ФОТА: ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках