20 красавiка 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Алега Воўчка

5
Беларускія праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Алега Воўчка
АЛЕГ ВОЎЧАК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Зварот да старшыні Вярхоўнага суда падпісалі 25 беларускіх праваабаронцаў.

Беларускія праваабаронцы звярнуліся да старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валянціна Сукалы з патрабаваннем спыніць адміністрацыйны пераслед кіраўніка праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Воўчка, піша bydc.info.

4 ліпеня 2017 года ў судзе Фрунзенскага раёна Менска адбылося чарговае судовае разбіральніцтва паводле адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Алега Воўчка, ч.1 арт.23.34 КаАП РБ за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага 2017 года ў Менску.

Гэта ўжо трэці судовы працэс у дачыненні да праваабаронцы. Двойчы пастановы раённых судоў касаваліся вышэйшымі судовымі інстанцыямі ў сувязі з парушэннем судамі і органамі ўнутраных спраў адміністрацыйна-працэсуальнага працэсу. Папярэднія суды вынеслі пастанову аб прыцягненні Воўчка да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту на 13 дзён.

Суд, які праходзіў з відавочна абвінаваўчым ухілам, доўжыўся больш за 5 гадзін. Неаднаразова і Воўчак, і ягоны адвакат прасілі выклікаць хуткую дапамогу праз дрэннае самаадчуванне, аднак суддзя Яўген Пісарэвіч у гэтым адмаўляў.

Калі лекары ўсё ж павезлі праваабаронцы ў лякарню, Пісарэвіч прадоўжыў паседжанне без яго. У выніку Алег Воўчак быў аштрафаваны на 25 базавых адзінак. Падтрымаць праваабаронцу падчас судовага паседжання прыязджаў спецдакладчык ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці.

Зварот падпісалі 25 беларускіх праваабаронцаў, сярод якіх кіраўніца «Беларускага дакументацыйнага цэнтра» Раіса Міхайлоўская, Гары Паганяйла, Павел Левінаў (Беларускі Хельсінскі камітэт), Таццяна Равяка («Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава»), Вольга Смалянка («Цэнтр прававой трансфармацыі»), Андрэй Палуда («Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання») і іншыя.

З поўным тэкстам звароту можна азнаёміцца тут.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках