25 красавiка 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя: Моцны алкаголь павінен быць дарагім

57
Міністэрства аховы здароўя: Моцны алкаголь павінен быць дарагім

Міністэрства аховы здароўя мяркуе, што падвышэнне акцыз на моцны алкаголь дапаможа скараціць колькасць алказалежных.

Моцны алкаголь павінен каштаваць даражэй. Такое меркаванне агучыў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў, піша БелТА.

Акцызы на моцны алкаголь у Беларусі трэба падвысіць - гэты захад мог бы спрыяць скарачэнню колькасці алказалежных, мяркуе спецыяліст. «Моцны алкаголь павінен быць дарагім», - сказаў Іван Канаразаў.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі блізу 160 тысяч алказалежных. Дзейнічае сетка наркалагічных кабінетаў, праца арганізавана ад амбулаторнага прыёму ў лекара-нарколага да профільных паліклінік, што дазваляе праводзіць дастацыянарную рэабілітацыю. Аднак многія людзі не звяртаюцца па дапамогу, бо баяцца, што іх паставяць на ўлік. «Мы не ставім на ўлік, калі чалавек сам выказвае жаданне прайсці лячэнне», - растлумачыў Іван Канаразаў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках