25 красавiка 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Злучаныя Штаты Амерыкі павялічаць кантынгент сваіх войскаў у Літве падчас вучэнняў «Захад-2017»

Грыбаўскайтэ: Злучаныя Штаты Амерыкі павялічаць кантынгент сваіх войскаў у Літве падчас вучэнняў «Захад-2017»
Даля Грыбаўскайтэ

Прэзідэнтка Літвы абмеркавала з Дональдам Трампам пытанні бяспекі рэгіёну.

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сустрэчы кіраўнікоў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Варшаве з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам казала пра важнасць бяспекі рэгіёну і пагрозу, якую нясуць вучэнні «Захад-2017», піша delfi.lt.

Паводле ейных слоў, ад ЗША чуюцца не толькі абяцанні, але ёсць і рэальныя справы ў пытанні бяспекі рэгіёну.

Фота: AP / Scanpix

«Мы выразна чуем не толькі запэўніванні ў бяспецы, але і бачым канкрэтныя вынікі. Гэта павялічаны на 40% бюджэт на стрымліванне для ўсходняга флангу. Мы бачым, што ў Літве і ў краінах Балтыі дыслакаваныя амерыканскія вайскоўцы. Мы чуем і ведаем, што гэта будзе, гэта тычыцца павелічэння кантынгенту ў нашай краіне падчас вучэнняў «Захад 2017». Мы бачым рэальныя вынікі, якія забяспечваюць нашую бяспеку», - сказала Грыбаўскайтэ.

Нагадаем, Даля Грыбаўскайтэ таксама гаварыла з Трампам пра пагрозу, якую нясе Астравецкая АЭС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках