25 красавiка 2024, Чацвер, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнікі віруса «Пеця» выйшлі на сувязь і патрабуюць $250 тысяч за расшыфроўку звестак

3
Стваральнікі віруса «Пеця» выйшлі на сувязь і патрабуюць $250 тысяч за расшыфроўку звестак

Паведамленне на сайце, даступнае толькі ў сетцы Tor, падпісана асабістым ключом Petya.

Групоўка хакераў, адказная за стварэнне і распаўсюджванне віруса Petya, які напаткаў дзясяткі тысяч кампутараў, апублікавала заяву з патрабаваннем выплаціць 100 біткойнаў, эквівалент $250 тысяч.

У абмен групоўка абяцае перадаць асабісты ключ шыфравання, неабходны для аднаўлення інфармацыі з заражаных прылад, паведамляе dev.by.

Паведамленне на сайце, даступнае толькі ў сетцы Tor, падпісана асабістым ключом Petya - гэта даводзіць, што аўтары паста сапраўды маюць дачыненне да шкоднай праграмы. У паведамленні таксама ўтрымліваецца спасылка на чат, у якім аўтары віруса абмяркоўвалі прапанову, але гэты чат ужо дэактываваны.

Пакуль няма інфармацыі пра тое, ці прыняў хтосьці прапанову хакераў. Вядома толькі, што біткойн-транзакцыя такога аб'ёму пакуль не выяўлена. Аўтары віруса вывелі $10 тысяч, заробленыя на выплатах ад уладальнікаў заражаных сістэм.

Вірус Petya пачаў распаўсюджванне сярод кампутараў пад кіраваннем Windows 27 чэрвеня. Больш за палову заражэнняў адбылося ва Украіне (блізу 75 працэнтаў ад агульнай колькасці), пацярпела нямала кампутараў у Расеі і Польшчы. Атака закранула таксама Нямеччыну, Італію, Беларусь і шэраг іншых краін. Вірус выдаляў некаторыя загрузачныя файлы заражаных сістэм, таму поўнае аднаўленне немагчымае, аднак з дапамогай ключа шыфравання атрымаецца вярнуць доступ да зашыфраваных файлаў.

Яго распаўсюд напрамую звязан з праломам ў бяспецы ўкраінскай праграмы бухгалтарскай справаздачнасці M.E.Doc. Кіберпаліцыя Украіны вядзе крымінальнае расследаванне супраць яе стваральнікаў, якіх падазраюць у халатнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках