20 красавiка 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўдзельнікі ДТЗ згулялі партыю ў шахматы

15
У Менску ўдзельнікі ДТЗ згулялі партыю ў шахматы

Так яны прабавілі час у чаканні ДАІ.

Увечары пятніцы на плошчы Перамогі ў Менску побач з Golden Cafe адбылося ДТЗ. Сутыкнуліся два аўтамабілі, пашкоджанні несур'ёзныя, але для правільнага афармлення дакументаў кіроўцы надумалі выклікаць і дачакацца супрацоўнікаў Дзяржаўнай аўтаінспекцыі сталіцы, піша kp.by .

А ў гэты час паводле ўсіх правілаў яны пакінулі транспартныя сродкі і праезную частку і проста на ходніку селі распачалі шахматную баталію.

ШАХМАТЫ ЗАМЕСТ СВАРКІ. ФОТА: САЦСЕТКІ

Мінакі, якія праходзяць міма, усміхаліся, а дазнаўшыся, што гэта ўдзельнікі ДТЗ, ўсміхаліся яшчэ мацней.

«Спынілася аўто ДАІ, усе заўсміхаліся, партыя доўжыцца... Высввятляецца, гэта ўдзельнікі ДТЗ. Высокія стасункі!», - пракаментавалі відавочцы ў сацсетках.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках