28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі плануюць адмовіцца ад бензінавых аўто

9
У Францыі плануюць адмовіцца ад бензінавых аўто

Французскі аўтапрам ужо перабудоўваецца на электракары.

Улады Францыі плануюць забараніць продаж аўтамабіляў з дызельнымі і бензінавымі рухавікамі з 2040 года, піша Корреспондент са спасылкай на Financial Times.

Пра такія планы распавёў міністр экалогіі краіны Нікаля Юло. Пры гэтым пакуль не зразумела, як менавіта будзе рэалізаваная гэтая забарона, і ці трапяць пад яе аўто з гібрыднымі маторамі.

Разам з тым Юло прызнаў, што гэтая ініцыятыва стане праблемай для мясцовых аўтавытворцаў, Renault і Peugeot Citroen.

Цяпер рынак электрамабіляў параўнальна малы - у 2016 годзе меншы за 1% прададзеных аўто былі абсталяваныя электраматорамі. Аднак папулярнасць такіх аўтамабіляў расце - у студзені-сакавіку 2017 аб'ём продажаў падскочыў на 40% у гадавым вымярэнні, да 191,7 тысяч, паводле звестак сайта EV-Volumes.com.

Калі такія тэмпы росту захаваюцца, да 2030 года 80% усіх рэалізаваных аўтамабіляў будуць ездзіць на электрычнасці.

Таксама Нямеччына ў 2016 годзе прапанавала з 2030 года забараніць выкарыстанне на сваім рынку аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках