19 красавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паспяховых беларусаў абкладуць новымі паборамі?

51
Паспяховых беларусаў абкладуць новымі паборамі?

Дыктатар заклікаў тых, у каго «ёсць грошы», пачаць адраджаць вёскі і малыя гарады.

Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заклікаў беларусаў адраджаць сваю малую радзіму і родныя мясціны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Я хачу звярнуцца да ўсіх тых, хто сёння можа нешта зрабіць для краіны, асабліва да людзей заможных, якія маюць пэўныя магчымасці. Давайце ў найбліжэйшыя гады, хто колькі можа, хто як можа, зробім для нашай малой радзімы тое, што можа зрабіць кожны. Я ўпэўнены: калі заможны чалавек, які нарадзіўся ў маленькай вёсачцы і які не забыўся яе, зробіць для яе хоць нешта цягам трох, можа быць, пяці гадоў, наша краіна будзе выдатная, яна будзе расквітнелай, – падкрэсліў Лукашэнка. – Таму мой заклік сёння з маёй малой радзімы да ўсіх тых, хто не забыўся сваю малую радзіму: давайце для яе зробім максімум, давайце, стаўшы заможнымі людзьмі (тыя, хто здольныя), зробім для гэтых вёсачак, рачулак, для маленькіх гарадкоў і пасёлкаў тое, што мы можам зрабіць».

Дыктатар растлумачыў, што ягонае нядаўняе падарожжа ў пасёлак Копысь – гэта спроба ўладкаваць Беларусь, паказаць прыклад, якой павінна быць наша краіна. «Падышла чарга і да гэтых маленькіх гарадкоў, да неперспектыўных вёсак. Мы іх проста павінны выратаваць, мы павінны зрабіць іх зручнымі для жыцця нашых людзей, дзяцей, унукаў», – адзначыў ён.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках