23 красавiка 2024, aўторак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталічная турфірма «кінула» больш за сотню кліентаў, якія марылі пра мора

6
Сталічная турфірма «кінула» больш за сотню кліентаў, якія марылі пра мора

На сайце кампаніі да гэтага часу тым, хто забраніруе паездку загадзя, прапануюць зніжку 35%.

Кампанія «Каліпса Тур» брала перадаплату за адпачынак на моры, але людзей нікуды не адправілі і грошы ім не вяртаюць, паведамляе АНТ.

«Людзі працуюць, каб вывезці дзяцей на мора, каб паправіць здароўе. У майго дзіцяці хвароба сэрца! Чаму я павінна дарыць грошы гэтыя?» – кажа адна з пацярпелых Рыта Арапецян.

Некаторыя заплаціла за пуцёўку яшчэ ў снежні, а калі прыйшоў час вылятаць, аказалася, што нумар у гатэлі не забранявалі, а рэйс у графіку вылетаў не значыцца.

«Мы не паляцелі. Антаневіч кажа, што грошай няма, а наш тур не быў праплачаны», – распавядае яшчэ адна пацярпелая Аксана Жук.

Між тым на сайце кампаніі да гэтага часу тым, хто забраніруе паездку загадзя, прапануюць зніжку (35% адсоткаў).

Журналісты змаглі звязацца праз тэлефон з Юліяй Антаневіч, якая, са словаў пацярпелых, ім прадавала туры. Аказваецца, фірма прадаўжае працаваць. «Я ўжо стамілася пра гэта размаўляць. Грошы будуць вернутыя ў 30-дзённы тэрмін», – паведаміла Юлія Антаневіч.

Ліцэнзавання ў сферы турыстычных паслуг у Беларусі няма. Замест яго існуе рэестр тураператараў. Меркавалася, што спіс добранадзейных прадаўцоў абароніць турыстаў. З скасаваннем дзяржаўнага рэгулявання ў сферу маглі трапіць і выпадковыя людзі. Толькі летась у Беларусі аскандаліўся адразу некалькі буйных фірмаў.

Ашуканыя турысты не вераць, што ім вернуць грошы. І хочуць атрымаць прававую ацэнку дзеянням прадпрымальнікаў пасля распачынання крымінальнай справы. На дырэктара фірмы ў міліцыю пададзена больш за сто заяваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках