28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільцяне навучаць танкістаў бачыць скрозь браню

4
Ізраільцяне навучаць танкістаў бачыць скрозь браню

Рэвалюцыйнае вынаходства ўкарэняць у ізраільскай арміі цягам трох-чатырох гадоў.

Ізраільская кампанія Elbit Systems збіраецца даць танкістам кругавы агляд сітуацыі на полі бою з дапамогай шаломаў з дысплэямі і камерамі па перыметры танка.

Сістэму назвалі Iron Vision. У шаломы ўбудаваныя акселерометры, каб адсочваць рух галавы танкістаў і паказваць карцінку з камераў, у кірунку якіх яны глядзяць, паведамляе N+1.

Пры гэтым пры кручэнні галавы малюнак на дысплэі будзе змяняцца так, нібы танкіст знаходзіцца ў шаломе віртуальнай рэальнасці, а вакол яго пабудаваная мадэль поля бою. Больш ніякіх тэхнічных падрабязнасцяў агучана не было.

Iron Vision у найбліжэйшы час прэзентуюць на ізраільскіх танках Merkava IV. А за тры-чатыры гады сістэма будзе масава ўсталёўвацца на баявыя машыны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках