28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала вядомага расейскага журналіста і блогера Антона Носіка

7
Не стала вядомага расейскага журналіста і блогера Антона Носіка
АНТОН НОСІК

Да 51 года Антон Носік паспеў зрабіць некалькі бліскучых праектаў у галіне незалежнай журналістыкі ў РФ.

Расейскі блогер Ілля Варламаў паведаміў пра смерць журналіста Антона Носіка. Пра гэта Варламаў напісаў у сваім блогу.

«Смерць наступіла ў раёне дзвюх гадзінаў ночы. Іншыя падрабязнасці пакуль (10:40 мск) невядомыя», – паведаміў Варламаў.

Карэспандэнт «Эхо Москвы» Якаў Шырокаў паведаміў, што радыёстанцыя атрымала пацверджанне гэтай інфармацыі.

Як паведамляецца на сайце «Эхо», прычынай смерці Носіка стаў сардэчны прыступ. Інфармацыю пацвердзіў у фэйсбуку журналіст Дзям'ян Кудраўцаў.

Антон Носік нарадзіўся ў Маскве ў 1966 годзе, ён скончыў стаматалагічны ўніверсітэт. У 1990 годзе Носік эміграваў у Ізраіль, дзе пачаў займацца журналістыкай. Носік быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў расейскага сегменту інтэрнэту, ён стварыў першы ў Рунэце блог «Вячэрні Інтэрнэт». Супольна з Фондам эфектыўнай палітыкі Носік запусціў «Газету.ру», «Ленту.Ру», «Вести.ру» і Newsru.com. У 2012 годзе Носік канчаткова сышоў з кампаніі SUP, якая валодала створанымі ім праектамі. Праз два гады ён запусціў маркетынгавае агенцтва «Махнаты сыр».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках