19 красавiка 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія МАЗы прымчаліся чацвёртымі на пралогу «Шаўковага шляху»

3
Беларускія МАЗы прымчаліся чацвёртымі на пралогу «Шаўковага шляху»

Тры беларускія экіпажы шчасна прайшлі першы этап ралі-рэйду.

МАЗ пад кіраваннем Сяргея Вязовіча нават стаў чацвёртым на 61-кіламетровым спецадрэзку па дарозе ў Чэбаксары, распавялі ў камандзе «МАЗ-СПОРТаўта», паведамляе tut.by.

Першаму этапу папярэднічаў начны пераезд. Бліжэй да Чэбаксараў гоншчыкаў чакаў спецадрэзак 61 км, на якім давялося «паскакаць» па прасёлках і палях і тым самым праверыць на трываласць якасць падвескі. Мокрая траса і гледачы, якія далучыліся да яе, стваралі дадатковую складанасць і небяспеку.

Сярод беларусаў найлепш выступіў лідар каманды Сяргей Вязовіч. Ягоны экіпаж паказаў чацвёрты час – блізу 52 хвілінаў. Ад пераможцы заезду – чэха Марціна Каламы на Tatra – беларусы адсталі на 2 хвіліны 35 секундаў. Наперадзе таксама апынуліся даволі вядомы Алеш Лопрайс і Тон ван Генугтэн з каманды Petronas Team De Rooy. Ззаду – усё чатыры камазаўскія экіпажы.

У першую дзясятку трапіў і МАЗ Аляксея Вішнеўскага, які прыехаў дзявятым. Ягоны час – блізу 55 хвілінаў, розніца з лідарам – 5 хвілінаў 29 секундаў. Аляксандр Васілеўскі фінішаваў 17-м, пераадолеўшы спецадрэзак за гадзіну і саступіўшы чэху 11 хвілінаў.

«На трасе было вельмі слізка і брудна. У выніку асабліва складана было кіраваць машынай пры тармажэнні. Пры гэтым гледачы стаялі вельмі блізка да трасы, таму даводзілася загадзя скідаць хуткасць. Мы такіх людзей называем “несмяротнымі”, паколькі стаяць у небяспечнай зоне і нічога не баяцца», – распавялі ў камандзе.

Другі этап прывядзе гоншчыкаў ва Уфу. Спецадрэзак даўжынёй 157 км будзе спалучаць у сабе хуткасныя трасы і бездараж з рэзкімі паваротамі, утоенымі ў траве ямамі і купінамі.

Ралі-рэйд «Шаўковы шлях-2017» праходзіць па тэрыторыях Расеі, Казахстана і Кітая. Закончыцца гонка 22 ліпеня ў кітайскім горадзе Сіань. Даўжыня дыстанцыі складае 9599 км, з якіх 4094 км прыпадае на спецучасткі. Сярод выпрабаванняў – бязмежныя стэпы, небяспечныя горныя серпантыны, падступныя пяскі і велізарныя выдмы. Еўразійскі марафон узроўнем складанасці не саступае сусветна вядомаму «Дакару».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках