19 красавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль пракаментаваў 500-кіламетровы «крук» самалёта Пуціна

11
Крэмль пракаментаваў 500-кіламетровы «крук» самалёта Пуціна
УЛАДЗІМІР ПУЦІН

Прэс-сакратар Пяскоў не стаў хаваць, што «барын спалохаліся».

Журналісты папрасілі прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова растлумачыць «дзіўны крук» самалёта прэзідэнта Расеі, на якім Уладзімір Пуцін ляцеў на саміт G20 у Гамбург, паведамляе mk.ru.

Раней сайт FlightRadar24 выказаў здагадку, што такім чынам борт першай расейскай асобы спрабаваў пазбегнуць пралёту над краінамі NATO.

Дзмітрый Пяскоў адказаў на гэта, што павінен пакінуць пытанне без каментароў.

«Таму што ўсе пытанні, звязаныя з рухам прэзідэнта, яны наўпрост тычацца ягонай бяспекі», – патлумачыў прэс-сакратар расейскага лідара прычыну адмовы ад падрабязнага каментара.

Пяскоў дадаў, што бяспека расейскага прэзідэнта «ажыццяўляецца на належным узроўні».

Нагадаем, што раней з'явіліся паведамленні з звесткамі партала FlightRadar24 пра тое, што самалёт, на якім знаходзіўся Уладзімір Пуцін, па дарозе ў Гамбург на саміт «Вялікай дваццаткі» здзейсніў крук 500 км. У паведамленні гаворыцца, што гэта, магчыма, было зроблена для таго, каб не ляцець над краінамі NATO.

Нагадаем, што ў чэрвені польскія пілоты знішчальнікаў NATO здзейснілі збліжэнне ў небе над Балтыйскім морам з самалётам, у якім знаходзіўся міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках