29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак у Паланзе: пасля дрэннага сезону – аўтамабіль, пасля гарачага – кватэра

13
Заробак у Паланзе: пасля дрэннага сезону – аўтамабіль, пасля гарачага – кватэра
Фото: delfi.lt

Выпускніца Віленскай мастацкай акадэміі малюе на ўзмор'і партрэты.

Мастачка Ганна Лапуха-Вайнаўскене працуе ў Паланзе ўжо 16-ы сезон. Выпускніца Віленскай мастацкай акадэміі малюе на ўзмор'і партрэты.

"Мне вельмі добра, у мяне чэргі на 3 дні наперад – запісваюцца людзі. Раней я малявала 10 партрэтаў за дзень, цяпер 8 каляровых", – расказала яна delfi.lt.

На пытанне, колькі займае намаляваць 1 партрэт, суразмоўніца здзіўляе дакладнасцю: 1 гадзіна 20 хвілінаў.

"Я вядомая мастачка, вы можаце пацікавіцца. Зусім нядаўна я малявала партрэт Вісвальдасa Маціёшайціса – яму споўнілася 60 гадоў і мяне адшукалі проста як найлепшую мастачку, партрэтыстку. Я шмат каго пісала з вядомых людзей", – запэўнівае Лапуха-Вайнаўскене.

Напісаннем партрэтаў яна займаецца цэлы год. Аднак тры летнія месяцы ўжо шмат гадоў праводзіць у Паланзе. Партрэты мастачка піша пастэллю альбо алоўкам. Партрэт алоўкам каштуе 15 – 20 еўраў, пастэллю – 40 еўраў у чэрвені і 50 еўраў, калі становіцца цяплей.

"Вельмі выгодна", – на пытанне, ці выгодны такі бізнэс, адказала мастачка, якая прыязджае ў Палангу з Каўнаса.

"Летась было жудаснае лета: па-першае, дрэннае надвор'е, а паколькі не было пагоды, людзі, якія могуць дазволіць сабе выдаткаваць грошы, сюды не прыязджалі. У Палангу ехалі зусім не тыя людзі. Стала менш расейцаў. Сёлета, я спадзяюся, будзе лепш, чым летась", – падзялілася перажываннямі мастачка. Зрэшты, як апынулася, паводле ейных словаў, за 3 месяцы яна здолела зарабіць практычна на новы аўтамабіль: ягоны прабег усяго 5000 км.

"Аднойчы за лета я зарабіла на трохпакаёвую кватэру", – прагаварылася жанчына, але адразу ж дадала, што да гэтага набытку мае дачыненне і муж, які запісвае кліентаў у чаргу.

"Калі я малюю, у мяне няма асабліва часу мець зносіны з людзьмі, якія хацелі б запісацца, таму ён запісвае", – кажа жанчына. Паводле ейных словаў, малюнак з фатаграфіі прыкметна адрозніваецца ад таго, які робіцца ўжывую.

"Я з кліентамі маю зносіны, тады лепш і характар раскрываецца. Тут сапраўды гэтак сама, як на сцэне, актор, які аддае сябе зале, атрымлівае адказ, яго перапаўняе адрэналін. Вось і я залежная ад адрэналіну", – распавядае Лапуха-Вайнаўскене.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках