20 красавiка 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім раёне адбылося два ДТЗ праз ласёў

12
У Менскім раёне адбылося два ДТЗ праз ласёў

Апошнім часам уцёмначы пачасціліся аўтааварыі праз ласёў.

Два ДТЗ адбылося ў Менскім раёне прраз ласёў за мінулыя дні, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Менскай вобласці. Апошнім часам пачасціліся ўцёмначы аўтааварыі праз ласёў. Толькі ў Менскім раёне на мінулым тыдні практычна штодня адбываліся такія ДТЗ. Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Магілёўскім раёне, паведамляе tut.by.

У выніку аварый жывёліны гінулі, а людзі атрымлівалі цяжкія траўмы. 8 ліпеня блізу 22.30 на 18-м км аўтадарогі Р1 Менск-Дзяржынск ў Менскім раёне кіроўца аўтамабіля VW учыніў наезд на лася, які нечакана выйшаў на праезную частку. У выніку ДТЗ 28-гадовая пасажырка аўтамашыны атрымала сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваная. Жывёліна загінула. Праводзіцца праверка.

У гэты ж вечар даслоўна праз гадзіну на аўтадарозе М2 Міенск-Нацыянальны аэрапорт паблізу гандлёвага прадпрыемства «Віталюр» ў Менскім раёне адбылося яшчэ адно ДТЗ з ласём - на яго быў учынены наезд. На шчасце, у аварыі людзі не пацярпелі. Mazda атрымала значныя механічныя пашкоджанні. Жывёліна загінула.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках